5 траўня 2024, Нядзеля, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рахункі Арбузава і ягонай жонкі паўторна арыштавалі

5
Рахункі Арбузава і ягонай жонкі паўторна арыштавалі

На рахункі былога першага віцэ-прэм'ер-міністра і экс-старшыні Нацыянальнага банка Украіны Сяргея Арбузава і ягонай жонкі накладзены арышт.

Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэс-службе Генеральнай пракуратуры Украіны.

Галоўным следчым упраўленнем Генпракуратуры ў траўні 2014 года ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў былі ўнесеныя звесткі аб прысваенні чужой маёмасці шляхам злоўжывання сваім службовым становішчам Сяргеем Арбузавым, паводле прыкмет крымінальнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 5 арт. 191 (прысваенне, растрата маёмасці або завалоданне ёй шляхам злоўжывання службовым становішчам) Крымінальнага кодэкса Украіны.

20 траўня следчым суддзёй Пячэрскага раённага суда Кіева быў накладзены арышт на маёмасць Арбузава, які падазраецца ва ўчыненні паказанага крымінальнага правапарушэння, а ў жніўні следчым суддзёй Пячэрскага райсуду Кіева накладзены арышт на маёмасць ягонай жонкі - Ірыны Арбузавай.

21 лістапада следчым суддзёй Пячэрскага райсуду падчас разгляду хадайніцтва абаронцаў Арбузава было прынятае рашэнне аб скасаванні вышэйзгаданых арыштаў, якое не падлягае абскарджанню.

24 лістапада Генеральная пракуратура звярнулася ў Пячэрскі раённы суд Кіева з паўторнымі хадайніцтвамі аб накладанні арышту на вышэйзгаданыя рахункі. У гэты ж дзень следчым суддзёй Пячэрскага раённага суда г. Кіева названыя хадайніцтвы былі задаволеныя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках