5 траўня 2024, Нядзеля, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Расея не дамовіліся аб рээкспарце прадуктаў з ЕЗ

59
Беларусь і Расея не дамовіліся аб рээкспарце прадуктаў з ЕЗ

Беларусь не мае намеру спыняць транзіт прадукцыі з Еўрапейскага Звяза.

Праблема кантрабанднага ўвозу забароненых прадуктаў абмяркоўвалася на сустрэчы кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігарам Брылем. Пра гэта паведамляе прэс-служба расейскага нагляднага ведамства. У пытанні перамяшчэння транзітных партый расліннай прадукцыі праз тэрыторыі дзяржаў Мытнага саюза стораны да пагаднення не прыйшлі, паведамляе РБК.

Данкверт заявіў, што на працягу апошніх трох гадоў праблемы, якія ўзнікалі ў сувязі з гарантыяй бяспекі імпартуемай з Беларусі паднагляднай і падкаранціннай прадукцыі ў Расею, належным чынам не развязаліся.

На 43 лісты з просьбай правесці службовае расследаванне ў сувязі з выяўленымі «канкрэтнымі выпадкамі парушэнняў пры пастаўках прадукцыі жывёльнага паходжання», расейскія ветэрынары атрымалі ад беларускіх калег толькі пяць адказаў, пазначылі ў Рассельгаснаглядзе.

Сітуацыя абвастрылася пасля ўвядзення Масквой у адказ эканамічных санкцый: у Рассельгаснаглядзе заўважылі, што Беларусь стала пастаўляць у Расею не толькі вялікія аб'ёмы прадукцыі, але і тавары, якія раней не экспартавала. Супрацоўнікі ведамства выявілі буйныя аб'ёмы кантрабанднай мясной і плодаагародніннай прадукцыі. «Выяўляюцца і ўкраінскія сыры, якія пастаўляюцца пад выглядам беларускай прадукцыі», - заявіла ветэрынарная служба. Расейскія спецыялісты паказалі, што «апроч іншага, наносіцца ўдар па рэпутацыі добрасумленных беларускіх вытворцаў - паколькі ўкраінская малочная прадукцыя, якая выдаецца за беларускую, часта псуецца даданнем раслінных тлушчаў».

У наглядным ведамстве не вераць, што беларускім мытнікам не было вядома, што транзіт бразільскай мясной прадукцыі праз тэрыторыю Еўразвяза забаронены. «Але яны прапускалі таварныя партыі прадукцыі, якая далей выдавалася за бразільскую. Экспэрты Рассельгаснагляду ўсталявалі, што на самой справе гэтая прадукцыя была зробленая ў краінах Еўразвязу - Нямеччыне, Нідэрландах і Польшчы», - адзначаецца ў паведамленні прэс-службы Рассельгаснагляду.

Расейская старана канстатавала працяг транзіту расліннай прадукцыі з тэрыторыі Беларусі ў Казахстан, нягледзячы на дазвол такога перамяшчэння выключна праз пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу Расеі. Беларуская старана настойвае, што не мае права не дапускаць транзіт еўрапейскай расліннай прадукцыі ў Казахстан праз тэрыторыю РФ. Прадстаўнікі расейскай дэлегацыі папрасілі да 1 снежня 2014 года прадставіць афіцыйную пазіцыю Менска ў спрэчным пытанні.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках