5 траўня 2024, Нядзеля, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На актывіста са Свіслачы склалі пратакол праз бел-чырвона-белы сцяг

3
На актывіста са Свіслачы склалі пратакол праз бел-чырвона-белы сцяг

Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі дадому да Свіслацкага актывіста Юрася Глебкі.

Яны паведамілі, што ў дачыненні да яго складзены пратакол за нібыта ўчыненае адміністрацыйнае правапарушэнне, піша сайт ПЦ «Вясна».

Гаворка ідзе пра падзеі 26 кастрычніка, калі ў Свіслачы адбыўся традыцыйны штогадовы Дзень памяці паўстанцаў 1863 года. Юрый Глебка тады выступіў перад прысутнымі, трымаючы ў руках нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. За акцыяй памяці пільна сачылі міліцыянты і людзі ў цывільным. Не выключана, што Глебка можа быць абвінавачаны ў тым, што ён браў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і выкарыстаў «незарэгістраваную сімволіку». Пакуль позвы ў суд Юрый Глебка не атрымаў.

Два гады таму, у лістападзе 2012 года, ён ужо быў пакараны за ўдзел у святкаванні Дня памяці паўстанцаў 1863 года. Тады суддзя Жанна Салагубік аштрафавала яго, а таксама Анатоля Валюка і Віктара Дзесяціка на 10 базавых велічынь кожнага.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках