5 траўня 2024, Нядзеля, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Тымчук: Баявікі ў Данбасе парушылі перамір'е 2400 раз

1
Дзмітрый Тымчук: Баявікі ў Данбасе парушылі перамір'е 2400 раз

Толькі за мінулы дзень зафіксавана блізу 15 абстрэлаў пазіцый сіл АТА і адзін тэракт на блокпосце ў раёне Марыўпаля.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Адзначаецца прыкметнае зніжэнне актыўнасці баевікоў і расейскіх войскаў у Данбасе, звязанае з правядзеннем так званых выбараў у тэрарыстычных арганізацыях «ЛНР» і «ДНР», - паведаміў ён.

Разам з тым, паводле звестак вайсковага эксперта, агульная колькасць парушэнняў войскамі Расеі і баевікоў рэжыму часовага спынення агню з моманту падпісання Менскіх дамоўленасцей набліжаецца да 2400.

Сёння стала вядома, што Аб'яднаныя войскі расейскага войска і баевікоў скончылі фармаванне некалькіх магутных ударных груповак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках