Расея стварыла ва Украіне чатыры ўдарныя групоўкі
8- 3.11.2014, 10:10
- 16,314
Аб'яднаныя войскі расейскага войска і баевікоў скончылі фармаванне некалькіх ударных груповак.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
З ягоных слоў, груповак было сфармавана чатыры: Луганская (раён Першамайск-Луганск-Станіца Луганская); Горлаўка-Данецкая; Валнавахска-Цельманоўская; Новаазоўск.
«У складзе гэтых груповак блізу 14-15 тысяч расейскіх наймітаў і вайскоўцаў РФ, а таксама 10-12 тысяч баевікоў з мясцовых бандфармаванняў», - удакладніў Тымчук.
Акрамя таго, у складзе груповак 110-115 танкаў, 250-280 ББМ (баявых браніраваных машын) тыпу БМП, БТР, МТ-ЛБ, 80-100 гармат ствольнай артылерыі і установак РСЗА, парадку 500 адзінак аўтатранспарту (ад расейскіх вайсковых браніраваных КАМАЗаў і палівазапраўшчыкаў да самаробных ган-тракаў).