5 траўня 2024, Нядзеля, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франк-Вальтэр Штайнмаер: Пазіцыя Расеі шкодзіць працэсу разрадкі

8
Франк-Вальтэр Штайнмаер: Пазіцыя Расеі шкодзіць працэсу разрадкі

Міністр замежных спраў Нямеччыны перасцярог Расею ад далейшага «заахвочвання» тэрарыстаў на ўсходзе Украіны.

Пра гэта паведамляе Лігабізнэсінформ.

«Спадзяюся, што Расея, акрамя афіцыйных заяў, не распачне нічога для таго, каб выкарыстоўваць вынік выбараў у якасці падставы да заахвочвання сепаратыстаў на справе працягваць свой шлях да незалежнасці», - заявіў Штайнмаер ў панядзелак падчас дзелавога візіту ў Джакарце.

Пазіцыя Расеі шкодзіць працэсу разрадкі, адзначыў міністр. «Мы будзем меркаваць аб Расеі па выказваннях, якія прэзідэнт РФ таксама паўтарыў у Мілане, - што ён падтрымлівае адзінства Украіны і што Расея не стане гэтае адзінства ставіць пад пытанне», - працягнуў міністр.

Менскія дамоўленасці, дасягнутыя ў пачатку верасня, па-ранейшаму з'яўляюцца пуцяводнай ніткай для далейшага развіцця сітуацыі, падкрэсліў Штайнмаер. Арганізаванае сепаратыстамі галасаванне парушае гэтыя пагадненні, «таму мы не можам прызнаць гэтыя выбары», падсумаваў кіраўнік МЗС ФРГ.

Раней паведамлялася, што Еўрапейскі Звяз асудзіў выбары, праведзеныя баевікамі на ўсходзе Украіны, назваўшы іх незаконнымі. Вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежнай палітыцы Федэрыка Магерыні заявіла, што «галасаванне стала новай перашкодай на шляху да міру».

Фота: AP

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках