5 траўня 2024, Нядзеля, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы асуджае незаконныя «выбары» ў Данбасе

МЗС Літвы асуджае незаконныя «выбары» ў Данбасе

МЗС Літвы строга асуджае незаконныя «выбары», праведзеныя 2 лістапада нелегальнымі ўзброенымі групоўкамі ў Данбасе.

Пра гэта гаворыцца ў заяве ўстановы, атрыманай charter97.org.

«Гэтыя дзеянні, наўпрост падтрыманыя Расеяй, груба парушаюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, супярэчаць нормам міжнароднага права, законам Украіны і падпісанаму 5 верасня ў Менску пагадненню, а таксама не ствараюць умоў для свабоднага палітычнага волевыяўлення грамадзян у вышэйзгаданых рэгіёнах Украіны. «Мясцовае самакіраванне», сфармаванае на падставе гэтага фарсу «выбараў», не будзе валодаць ніякай дэмакратычнай легітымнасцю.

Адзіная законная аснова для арганізацыі выбараў у органы мясцовага самакіравання на тэрыторыі Украіны - гэта Канстытуцыя і заканадаўства Украіны, канкрэтна - спецыяльны закон аб статусе рэгіёнаў Усходняй Украіны, які прадугледжвае арганізацыю мясцовых выбараў 7 снежня гэтага года.

Так званае «галасаванне», арганізаванае лідарамі сепаратыстаў у «Данецкай і Луганскай народных рэспубліках», паглыбляе канфлікт ва Усходняй Украіне і будзе мець сур'ёзныя наступствы для далейшых стасункаў міжнароднай супольнасці з Расеяй. Асабліва турбуе тое, што гэтыя «выбары» суправаджаюцца ўварваннем расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны і бесперапыннымі парушэннямі перамір'я з боку нелегальных узброеных груповак. Сёння Расея зноў прадэманстравала ігнараванне нормаў міжнароднага права, арганізаваўшы ўжо пяты «гуманітарны канвой» ва Усходнюю Украіну, рух якога зноў не быў узгоднены з украінскімі ўладамі і міжнароднымі гуманітарнымі арганізацыямі, і які цынічна выкарыстоўваюць дэкларацыю гуманітарных мэтаў у якасці прыкрыцця непасрэднай дапамогі ўзброеным сепаратыстам.

МЗС Літвы пратэстуе супраць узброенай агрэсіі Расейскай Федэрацыі супраць Украіны і яшчэ раз заклікае Расею выконваць прынятыя ў Менску абавязанні вывесці свае вайсковыя сілы з тэрыторыі Украіны, перапыніць надаванне якой-небудзь дапамогі ўзброеным групоўкам у Данбасе і аднавіць кантроль дзяржаўнай мяжы з Украінай», - падкрэсліваецца ў заяве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках