5 траўня 2024, Нядзеля, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белпошта» прымае заказы на паслугу «Віншаванне Дзеда Мароза»

3
«Белпошта» прымае заказы на паслугу «Віншаванне Дзеда Мароза»

З 1 лістапада РУП «Белпошта» прымае заказы на навагоднюю паслугу «Віншаванне Дзеда Мароза».

Атрымаць напярэдадні навагодніх святаў ліст або падарунак ад добрага чараўніка марыць кожнае дзіця. Паводле добрай традыцыі ажыццявіць дзіцячыя мары дапамагае РУП «Белпошта», паведамілі charter97.org у прэс-службе арганізацыі.

«Віншаванне Дзеда Мароза» - гэта арыгінальна аформленае віншаванне ў выглядзе маляўнічага ліста або падарунка ад казачнага персанажа з добрымі пажаданнямі. У гэтым годзе РУП «Белпошта» прапануе некалькі варыянтаў віншаванняў: Ліст Дзеда Мароза - маляўнічае пасланне ад казачнага персанажа з добрымі пажаданнямі ў арыгінальным канверце, Падарунак Дзеда Мароза ўключае ліст ад Дзеда Мароза і дзіцячую кніжку. Таксама да падарунка можна дадаткова замовіць адну з цацак - сімвал 2015 (заплечнік, мяккую цацку або пенал).

Аформіць і аплаціць заказ можна ў любым аддзяленні паштовай сувязі рэспублікі ці ў паштальёна. Таксама можна самастойна замовіць «Віншаванне Дзеда Мароза» на сайце прадпрыемства www.belpost.by, выбраўшы ўпадабаны варыянт. На бланку заказу дастаткова ўказаць Прозвішча, імя, адрас і кантакты адпраўніка і атрымальніка. «Віншаванне Дзеда Мароза» дойдзе да адрасата напярэдадні Навагодніх святаў», - адзначылі там.

Кошт паслугі «Віншаванне Дзеда Мароза» па тэрыторыі краіны ад 25 да 175 тысяч рублёў, пры адпраўцы за мяжу - ад 45 да 225 тысяч рублёў.

Заказы на паслугу «Віншаванне Дзеда Мароза» па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прымаюцца да 22 снежня, у краіны СНД і далёкага замежжа - да 1 снежня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках