5 траўня 2024, Нядзеля, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель надалей рэкордна падае

18
Расейскі рубель надалей рэкордна падае

Рубель надалей слабее ў дачыненні да вядучых сусветных валют.

Паводле стану на 11:15 мясцовага часу расейская валюта на Маскоўскай біржы гандлюецца блізу адзнакі 43,5 рубля за даляр, паведамляе «Радыё Свабода».

Гэта блізка да гістарычнага мінімуму ў раёне 43,6 рубля за даляр, зафіксаваны падчас таргоў 30 кастрычніка.

Рубель таксама слабее і ў дачыненні да адзінай еўрапейскай валюты. Паводле стану на 11:15 маскоўскага часу расейская валюта таргавалася блізу адзнакі 54 з трэцюю рубля за еўра. Гэта трохі ніжэй гістарычнага мінімуму ў 55 рублёў за еўра, які таксама фіксаваўся ў мінулы чацвер.

Краіны Захаду ўвялі супраць Расеі некалькі раўндаў санкцый за агрэсіўную палітыку Масквы ў дачыненні да Украіны - анэксію Крыма і падтрымку ўзброеных сепаратыстаў на ўсходзе краіны.

Рынкавыя аналітыкі мяркуюць, што новыя санкцыі могуць быць уведзеныя праз прызнанне Расеяй так званых «выбараў» на частцы тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей Украіны, праведзеных 2 лістапада нелегальнымі ўзброенымі групоўкамі. Ні адна іншая краіна свету не ўчыніла такі крок.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках