Створаны смартфон для барацьбы з тэлефоннай залежнасцю
4- 3.11.2014, 14:08
- 9,835
Гаджэт выглядае як пластыкавая цэгла.
Энтузіясты з вядомага стартапа «The NoPhone Team» працуюць над стварэннем смартфона, з дапамогай якога можна будзе змагацца з папулярнай цяпер тэлефоннай залежнасцю. Са слоў распрацоўшчыкаў, у новага гаджэта не будзе экрана, камеры і Bluetooth, пры гэтым гаджэт заўсёды будзе знаходзіцца на сувязі. Пра гэта піша інфармацыйнае агенцтва «ВладТайм».
Прадстаўлены стартаперамі ўзор гаджэта выглядае як невялікая пластыкавая цэгла вагой у 100 грам з люстэркам для рэжыму сэлфі ў рэальным часе. Паводле папярэдніх звестак кошт такога смартфона складзе каля 12 даляраў.
Для ўвасаблення задумкі, распрацоўшчыкі ўжо пачалі збор грошай і замест запланаваных 5000, сабралі ўжо 18 000 даляраў.