5 траўня 2024, Нядзеля, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У парках Менска не будуць прыбіраць апалае лісце

59
У парках Менска не будуць прыбіраць апалае лісце

У парках і скверах Менска больш не будуць прыбіраць апалае лісце.

Пра гэта паведаміў старшыня камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Менгарвыканкама Аляксандр Баравікоў, паведамляе БелТА.

«Прыбіраючы апалае лісце ў парках і скверах, чалавек парушае натуральны кругазварот рэчываў у прыродзе. Апалае лісце ўтварае перагной, які ўгнойвае глебу, а мы ўборкай фактычна збядняем зямлю. Ад гэтага пачынаюць пакутаваць дрэвы», - сказаў Аляксандр Баравікоў.

Паводле новай пастановы, лісце будуць гарнуць толькі ў пяці метрах ад праезнай часткі, каб яно не перашкаджала руху аўтамабіляў, а таксама не забівала студні ліўневай каналізацыі. Са слоў Аляксандра Баравікова, забарона на збор апалай лістоты дапаможа не толькі захаваць экалагічны баланс, але і зэканоміць бюджэтныя грошы.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках