5 траўня 2024, Нядзеля, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більт: Прызнанне Расеяй «выбараў» у Данбасе - аплявуха ЕЗ

12
Карл Більт: Прызнанне Расеяй «выбараў» у Данбасе - аплявуха ЕЗ

Крэмль праігнараваў усё, што абвяшчала Менская дамова.

Аб гэтым заявіў экс-кіраўнік МЗС Швецыі Карл Більт, піша gordonua.com.

Былы міністр пахваліў першую афіцыйную заяву Федэрыка Магерыні на пасадзе Вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі аб тым, што «выбары» 2 лістапада на Данбасе незаконныя і нелегітымныя. Заяву Масквы ён назваў «відавочным парушэннем Менскай дамовы».

Раней ён напісаў у сваім акаўнце ў «Твітэры», што прызнанне Крамлём сепаратысцкіх «выбараў» успрыме як аплявуху ЕЗ і ўсяму, у што верылі і што падтрымлівалі падпісанты Менскага пратакола.

У нядзелю 2 лістапада, на тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей баевікі правялі так званыя «выбары», вынікі якіх не прызнаў ніхто, акрамя Расеі.

Краіны Еўразвяза, ЗША, а таксама аўтарытэтныя міжнародныя арганізацыі, прынамсі АБСЕ і ААН, заявілі, што выбары, якія праводзяцца баевікамі, з'яўляюцца нелегітымнымі і супярэчаць Менскім дамоўленасцям.

Згодна з законам «Аб асаблівым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей», які ўвайшоў у дзеянне 18 верасня, пазачарговыя мясцовыя выбары на Данбасе павінны адбыцца 7 снежня. СБУ распачало крымінальную справу што да выбараў у «ДНР» і «ЛНР» 2 лістапада.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках