5 траўня 2024, Нядзеля, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гародняй вырошчваюць грыбы ў ангарах з-пад ядзерных ракет

11

Людзі з прадпрымальніцкай жылкай не знікнуць нідзе і ніколі.

Беларускі прадпрымальнік на Гарадзеншчыне арандаваў памяшканні былой вайсковай базы, дзе захоўваліся ракеты з ядзернымі боегалоўкамі, і вырошчвае там грыбы, паведамляецца на сайце ridus.ru.

У Гарадзенскай вобласці недалёка ад вёскі Мінойты пасля 1997 сакрэтная вайсковая база, дзе захоўваліся ракеты з ядзернымі боегалоўкамі, была расфармаваная, яе і нагледзеў прадпрымальнік у якасці памяшкання для бізнэсу. Цяпер там сапраўдная ферма для вырошчвання грыбоў вешанак.

Невыпадкова ўзнікла пытанне пра радыяцыйны фон. Спецыялісты запэўніваюць, што ў ангарах, дзе вырошчваюць грыбы, радыяцыйны фон цяпер нават ніжэйшы, чым у бліжэйшых населеных пунктах. У былым камандным бункеры цяпер абсталяваная сапраўдная лабараторыя, там арганізаваны поўны цыкл вытворчасці - ад падрыхтоўкі грунту да вырошчвання міцэлія.

Гаспадарка штомесяц пастаўляе ў гандлёвыя сеткі Беларусі і суседніх краін 10 тысяч тон грыбоў. Кошт такога прадукту - Br23 тысячы ($2,7) за кілаграм. Ураджай збіраюць практычна кожны дзень.

Вешанкі пажыўныя, высокаўраджайныя і патрабуюць мінімальнага догляду. Іх вырошчваюць на драўняным пілавінні або зёлкавай саломе.

Фота: Васіль Фядосенка / Reuters

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках