Штэфан Зайберт: Расеі пагражаюць новыя санкцыі
6- 3.11.2014, 15:35
- 8,494
Улады Нямеччыны гатовыя абдумаць далейшыя санкцыі ў дачыненні да Расеі, калі сітуацыя на ўсходзе Украіны працягне абвастрацца.
Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Берліне афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфан Зайберт, піша ZN.ua.
Ён падкрэсліў, што Берлін не прызнае так званыя выбары, праведзеныя прарасейскімі сепаратыстамі 2 лістапада на ўсходзе Украіны, і што галасаванне ў Данецкай і Луганскай абласцях з'яўляецца «супрацьзаконным» і супярэчыць як менскім дамоўленасцям, так і Канстытуцыі Украіны.
Нагадаем, што Еўразвяз не прызнаў і асудзіў псеўдавыбары баевікоў, а Служба бяспекі Украіны распачала крымінальную справу ў сувязі з правядзеннем выбараў у «ДНР» і «ЛНР».