4 траўня 2024, Субота, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арт-дырэктар Dozari: «Я нічога не разумею па-беларуску і каментаваць не буду»

75
Арт-дырэктар Dozari: «Я нічога не разумею па-беларуску і каментаваць не буду»

Арт-дырэктар Dozari расеец з Сібіры.

1 лістапада ў менскім клубе Dozari прайшла тэматычная вечарынка «Рускім быць модна». На 2 і 3 лістапада намечана мерапрыемства пад назвай Russian night (Руская ноч). На афішы намаляваны Пуцін, аўтамат Калашнікава, матрошкі і Крэмль.

На сайце Dozari напісана: «Эх, душа руская! На прасторах Dozari сёння зможа разгуляцца сапраўды патрыёт рускага каларыту: матрошкі будуць нясціпла ўсміхацца, а чарка ды пад балалайку палепшыць восеньскую ноч. Калі ўнутры вас жыве агеньчык неўтаймоўнай рускай весялосці, сапраўднага гарэзнага вісуса і гулякі - рыхтуйце сані, народ, ды імчыцеся ў Dozari, дзе рускім быць модна!»

«Наша Нiва» патэлефанавала ў клуб, дзе паведамілі, што за вечарыну адказваў арт-дырэктар установы Аляксандр «Саўнд» Кроитор. Журналісты патэлефанавалі яму, каб даведацца, у чым быў сэнс гэтага мерапрыемства, і звярнуліся на беларускай мове.

«Я ні слова не зразумеў з таго, што вы мне сказалі», - адказаў Аляксандр «Саўнд» Кройтар.

На пытанне журналістаў, чаму арт-дырэктар не разумее дзяржаўную мову Рэспублікі Беларусь, Кройтар адказаў, што «ён рускі, з Сібіры».

Пасля яшчэ некалькіх фраз журналіст задаў пытанне пра вечарыну па-руску. Арт-дырэктар адмовіўся каментаваць, чаму на афішы мерапрыемства ёсць Пуцін і аўтамат Калашнікава.

«Я ўстрымаюся ад каментароў», - заявіў ён.

На пытанне, ці будзе ён праводзіць вечарыны «Беларусам быць модна», арт-дырэктар Dozari кінуў трубку.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках