4 траўня 2024, Субота, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У новым «Тэрмінатары» з'явіцца малады Шварцэнэгер

5
У новым «Тэрмінатары» з'явіцца малады Шварцэнэгер

У пятай частцы кінафраншызы «Тэрмінатар», выхад якой запланаваны на чэрвень 2015 года, з'явіцца 36-гадовы Арнольд Шварцэнэгер з першага фільма.

Як паведамляе Entertainment Weekly, персанажа створаць з дапамогай камп'ютэрных тэхналогій.

Каб дамагчыся такога выніку, стваральнікі сумясцілі выявы асоб дублёраў і Шварцэнэгера з класічнага «Тэрмінатара» 1984 году, піша Lenta.ru.

«Гэта Святы Грааль спецэфектаў. Мы ствараем жывога чалавека, які дыхае, якога не існуе ў рэчаіснасці», - распавёў рэжысёр Алан Тэйлар. Ён дадаў, што тыя ж тэхналогіі прыменяць для стварэння галоўнага злыдня - ён будзе паўчалавекам-паўмашынай. На думку Тэйлара, гэтая праца стане рэвалюцыйнай для кінаіндустрыі.

Паводле сюжэта новай карціны, падзеі пачнуць адбывацца у 2029 годзе, а затым дзеянне перанясецца ў 1984-ы. АНДРОІД Т-800 (Арнольд Шварцэнэгер) і бацька Джона Конара Кайл Рыз сустракаюць Сару Конар у перыяд яе дзяцінства. Галоўнай гераіні пагражае небяспека ад робатаў з будучыні, таму Т-800 бярэ яе пад сваю абарону. На працягу фільма героі некалькі разоў здзяйсняюць скачкі ў часе, сустракаючы саміх сябе ў розным узросце.

На цяперашні момант існуюць чатыры стужкі пра Тэрмінатараў. Рэжысёрам першых двух частак франшызы выступіў Джэймс Кэмеран, «Тэрмінатар 3: Паўстанне машын» зняў Джонатан Мастоў, апошні фільм, які выйшаў у 2009 годзе, зрэжысаваны Макджы. Арнольд Шварцэнэгер у здымках чацвёртай карціны не ўдзельнічаў, бо займаў у той момант пасаду губернатара штата Каліфорнія і спасылаўся на недахоп часу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках