5 траўня 2024, Нядзеля, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежнікі затрымалі ў Данбасе расейскіх вайскоўцаў

9
Памежнікі затрымалі ў Данбасе расейскіх вайскоўцаў

У Данецкай вобласці затрыманыя двое грамадзян Расеі з вайсковымі білетамі ВС РФ.

Паблізу населенага пункта Пяскі (Данецкая вобласць) украінскія памежнікі спынілі аўтамабіль ВАЗ без нумарных знакаў з двума грамадзянамі Расеі, якія апынуліся вайскоўцамі Узброеных Сіл РФ.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржпамежслужбы, пры аглядзе аўтамабіля і праверцы дакументаў у гэтых грамадзян знойдзеныя вайсковыя білеты Узброеных сіл Расеі. Затрыманых перадалі супрацоўнікам СБУ, піша liga.net.

У ведамстве таксама адзначылі, што за мінулыя суткі абстрэлаў, баявых сутыкненняў і нападаў на падраздзяленні Дзяржпамежслужбы з боку ўзброеных бандфармаванняў не было.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках