5 траўня 2024, Нядзеля, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускую дыктатуру чакаюць у Радзе Еўропы?

8
Беларускую дыктатуру чакаюць у Радзе Еўропы?

Беларусь застаецца адзінай краінай кантыненту, якая не ўваходзіць у Раду Еўропы.

Лёс Беларусі - далучыцца да Рады Еўропы. Такое меркаванне выказаў кіраўнік дырэкцыі палітычных пытанняў Рады Еўропы (РЕ) Аляксандр Гесэль 3 лістапада на сустрэчы з беларускімі журналістамі ў Страсбургу.

Тут сёння адкрыўся трэці Сусветны форум у падтрымку дэмакратыі, арганізаваны РЕ. У ім удзельнічаюць каля 1.200 прадстаўнікоў 80 краін - палітычныя лідары, дэпутаты, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і СМІ, паведамляе БелаПАН.

Гесеэль адзначыў, што ў цяперашні час кантактаў паміж РЕ і Беларуссю вельмі мала. «Мы дрэнна ведаем вас, вы нічога не ведаеце пра нас. Але ствараюцца перадумовы для таго, каб развіваць кантакты», - сказаў ён.

Беларусь, падкрэсліў Гесэль, - адзіная еўрапейская краіна, якая не з’яўляецца чальцом Рады Еўропы. Але беларускае сяброўства ў РЕ толькі пытанне часу, перакананы ён. «Гэтае пытанне займае нас апошнія 20 гадоў, і зараз ніхто не можа даць на яго адказ. Залежыць гэта ад суб'ектыўных і аб'ектыўных момантаў», - сказаў кіраўнік дырэкцыі палітычных пытанняў РЕ.

Гесэль адзначыў, што статус Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы зараз не ясны. «У перакладзе на рускую гэта гучыць прыблізна як «статус спецыяльнага запрошанага, але часова замарожаны». Статус спецзапрошанага ў любы момант можа быць вернуты Беларусі - для гэтага неабходна жаданне з абодвух бакоў», - заявіў ён.

Гесэль таксама дадаў: «Мы ўсе павінны разумець, што Беларусь - незалежная дзяржава, у якой павінна быць як мінімум жаданне далучыцца да нас. Не ўпэўнены, што Беларусь на ўсе 100% хацела б атрымаць і гатовая атрымаць паўнавартасны статус у Радзе Еўропы. Для гэтага неабходныя пэўныя крокі з боку ўлад, на якія зараз вельмі цяжка пайсці».

Паводле ягоных слоў, 20 гадоў таму вырашыцца на далучэнне да РЕ для Беларусі было значна прасцей, чым цяпер, калі ўсе краіны-суседзі з'яўляюцца чальцамі гэтай арганізацыі і ў Беларусі ёсць прыклады ў тым ліку і негатыўных момантаў ад сяброўства ў Радзе Еўропе.

У першую чаргу, сказаў Гесэль, гэта Еўрапейскі суд праў чалавека (ЕСПЧ), які «пераважае над ўладамі ўсіх краін-чальцоў». «Гэты суд - небяспечны жарт, так як гэта незалежны суд, яго нельга купіць, з ім нельга дамовіцца. Там сядзяць вельмі прыстойныя людзі, якія прымаюць рашэнні ў строгай адпаведнасці з міжнароднымі і нацыянальнымі законамі. І гэта тое, што адчулі на сабе ўсе краіны-чальцы. Ні ў адной краіны няма поўнай любові з судом, у дачыненні да кожнай краіны разглядаліся справы», - заявіў ён.

Паводле слоў Гесэля, ЕСПЧ дае магчымасць атрымаць справядлівае рашэнне ў справе, але адначасова гэта і рызыка. У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю з Расеяй. Ён нагадаў, што нядаўна ЕСПЧ абавязаў Расею выплаціць 1,9 млрд. еўра ў справе «ЮКАСа». «Зразумела, у Расеі гэта выклікала вялікую незадаволенасць, таму што гэта вельмі дорага [быць прысуджаным да такой кампенсацыі] за свае ж унёскі ў РЕ. З іншага боку, два гады таму той жа суд вынес рашэнне, што Міхаіл Хадаркоўскі не з'яўляецца палітвязнем, - і тады Расея была задаволеная», - нагадаў Гесэль.

Зрэшты, адзначыў ён, «калі жыць больш-менш сумленна, суд нікому не перашкаджае». «А часам і дапамагае, - падкрэсліў Гесэль. - Да гэтага часу ні адна з 47 краінаў не вырашыла выйсці з РЕ, хоць некаторых з іх (Расею і Азербайджан. - БелаПАН.) вельмі моцна зараз крытыкуюць. Знаходжанне ў РЕ - гэта прыналежнасць да еўрапейскай сістэмы каштоўнасцяў, а гэта немалаважна».

«Беларусь далучылася да некаторых нашых канвенцый. Гэта хай і маленькія крокі, але яны ў правільным кірунку. Беларусь абавязкова будзе чальцом Рады Еўропы. І будзе прасцей, калі да таго моманту ў нас ужо будзе напрацаваная нейкая база», - сказаў Гесэль.

На ягоную думку, і Беларусі, і Радзе Еўропы сёння «вельмі важна зламаць сцяну недаверу, якая існуе з абодвух бакоў». «І гэта зойме нейкі час», - дадаў ён.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках