5 траўня 2024, Нядзеля, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Афганістана змяніў імя

1
Прэзідэнт Афганістана змяніў імя

Прэзідэнт Афганістана вырашыў адмовіцца ад свайго племяннога імя Ахмадзай.

Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані Ахмадзай вырашыў адмовіцца ад свайго племяннога імя Ахмадзай і стаў Ашраф Гані, паведамляе Associated Press.

Адпаведнае ўказанне было разасланае канцылярыяй кіраўніка дзяржавы ва ўрадавыя ўстановы і СМІ, паведаміў агенцтву прэс-сакратар прэзідэнта Фаек Вахідзі (Fayeq Wahidi). Змену ўнеслі і ў пасведчанне прэзідэнта, піша Lenta.ru.

Ахмадзай - адно з найбуйнейшых пуштунскіх плямёнаў у Афганістане. Многія яго чальцы дадаюць назву племені ў канцы імя, каб паказаць сваю племянную прыналежнасць.

Ашраф Гані Ахмадзай перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Афганістане. Другі тур галасавання адбыўся 14 чэрвеня. За яго прагаласавалі 56,44 працэнта выбаршчыкаў. Ягоны канкурэнт - былы міністр замежных спраў Афганістана Абдула Абдула (Abdullah Abdullah) атрымаў 43,56 адсотка галасоў. Аднак ён адмовіўся прызнаць гэтыя вынікі і запатрабаваў пераліку галасоў. Але вынікі яго таксама не задаволілі, і ён адмовіўся прызнаць вынікі выбараў. У верасні Абдула і Гані дамовіліся аб падзеле ўлады і прэзідэнтам стаў Ашраф Гані.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках