5 траўня 2024, Нядзеля, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея паставіла ў Беларусь 18,4 мільёна тон нафты

7
Расея паставіла ў Беларусь 18,4 мільёна тон нафты

У студзені-кастрычніку Расейскія нафтавыя кампаніі паставілі ў Беларусь 18,4 млн тон нафты.

Расейскія нафтавыя кампаніі ў студзені-кастрычніку 2014 паставілі на НПЗ Беларусі 18 млн 393 тыс. тон нафты, што на 4,3% больш у параўнанні з тым жа перыядам 2013 года. Такія звесткі ўтрымліваюцца ў аператыўнай зводцы расейскага ГП «ЦДУ ТЭК", АФН.

За студзень-кастрычнік 2014 г. экспарт расейскай нафты ў краіны блізкага замежжа скараціўся на 20,9% і склаў 18 млн 448 тыс. тон. У тым ліку пастаўкі ў Казахстан склалі 55 тыс. тон.

Экспарт расейскай нафты ў краіны далёкага замежжа ў студзені-кастрычніку 2014 склаў 168 млн 525 тыс. тон, што на 2,4% ніжэй за паказчык аналагічнага перыяду 2013 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках