30 красавiка 2024, aўторак, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукам раздадуць 15 тысяч стужак з арнаментам

47
Менчукам раздадуць 15 тысяч стужак з арнаментам

Акцыю «Пазнач сябе беларусам» праводзіць «Арт-сядзiба».

Арганізатары прапануюць кожнаму жадаючаму выбраць форму далучэння да яе. У рамках першай акцыі, якая пачнецца 6 снежня, плануецца раздаць 5000 метраў стужак (каля 15 тысяч штук) з беларускім арнаментам у 100 мабільных і стацыянарных пунктах Менска. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў «Арт-сядзiбе».

«Каб кампанія «Беларуская стужка» стартавала ўдала, а акцыя «Абазнач сябе беларусам» прайшла маштабна, патрэбна кансалідацыя грамадства, стварэнне вялікай каманды і дапамога кожнага неабыякавага беларуса. Арганізатарамі кампаніі былі распрацаваныя тры спосабы ўдзелу ў ёй», - гаворыцца ў паведамленні.

Удзельнікам прапануюць стаць валанцёрамі і дапамагчы ў распаўсюдзе стужак, прапанаваць свой пункт для правядзення акцыі альбо аказаць фінансавую падтрымку.

«Стацыянарныя пункты патрэбны як для акцыі 6 снежня, так і для пастаяннага далейшага распаўсюджвання стужак. Будзе складзеная інтэрактыўная карта кропак, дзе можна ўзяць беларускую стужку. Спачатку ў Менску, а пазней і ў іншых гарадах Беларусі гэтыя кропкі будуць пазначаныя адмысловымі налепкамі і плакатамі», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках