30 красавiка 2024, aўторак, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад грыфам «сакрэтна»: Самае дарагое жыллё Менска (Відэа)

39

Аб жыхарах гэтых дамоў няма ніякай інфармацыі.

Тэлеканал «Белсат» распавёў пра элітнае жыллё ў цэнтры Менска.

Акрамя шырока разрэкламаваных новабудоўляў падвышанай камфортнасці, у сталіцы ёсць дамы, пра якія дакладна сказаць немагчыма практычна нічога. Якая арганізацыя іх пабудавала, які дакладны кошт кватэр, хто ў іх жыве - невядома. Гаворка ідзе пра дамы, пабудаваныя на вуліцы Румянцава і ў завулку Бранявым. Ні рыэлтары, ні жыхары суседніх будынкаў не валодаюць такой інфармацыяй.

- Гэта могуць сабе дазволіць тыя, у каго ёсць грошы, - кажа адзін з мясцовых жыхароў.

- Расея... А хто яшчэ палацы тут будуе, - мяркуе іншы мянчук.

- Людзі, у якіх ёсць сувязі, - выказвае сваё меркаванне пра гаспадароў элітнага жылля яшчэ адзін жыхар сталіцы.

Адзінае аб'ява аб продажы кватэры ў новабудоўлі, згодна з пералічанымі характарыстыкамі, адносіць яе да класа «люкс», які ў беларускай сталіцы папросту адсутнічае. Цана ўказана як «па дамове». Са слоў рыэлтараў, кватэры ў такіх дамах раскупленыя яшчэ да пачатку будаўніцтва. Таксама для гэтага неабходныя добрыя сувязі, мяркуе палітык Сяргей Калякін. Яны могуць ісці, з ягоных слоў, у адміністрацыю Лукашэнкі.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках