30 красавiка 2024, aўторак, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт Януковіча перадалі ў музей авіяцыі (Відэа)

5

Музею авіяцыі Украіны ў Жулянах перададзены борт Ту-134, які да гэтага абслугоўваў першых асоб дзяржавы.

Пра гэта паведамляе Цензор.нет.

У ноч з 29 на 30 лістапада з Міжнароднага аэрапорта "Барыспаль" у Дзяржаўны музей авіяцыі перавезлі пасажырскі самалёт Ту-134 спецыяльнага прызначэння. Яшчэ з часоў СССР самалёт выкарыстоўвалі для перавозкі вышэйшых службовых асоб, а з часоў незалежнай Украіны на ім лётаў Леанід Кучма і Віктар Януковіч.

Адзначым, што самалёт не мог зрабіць пералёт да Музея авіяцыі, таму была праведзеная транспартная аперацыя ў яго перавозцы. Велізарны авіялайнер перавозілі ў разабраным выглядзе тры грузавыя машыны. Корпус, крылы і турбіны везлі асобна.

Каля станцыі кіеўскага метро "Вырліца" самалёт зрабіў прыпынак, каб усе жадаючыя змаглі сфатаграфавацца на яго фоне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках