30 красавiка 2024, aўторак, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус заняў трэцяе месца ў расейскім тэлешоў «Вялікая опера»

3
Беларус заняў трэцяе месца ў расейскім тэлешоў «Вялікая опера»

Саліст Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Ілья Сільчукоў заняў трэцяе месца ў тэлевізійным праекце «Вялікая опера».

Фінал праекта адбыўся ўвечары 29 лістапада ў Вялікай зале Маскоўскай кансерваторыі, паведамляе БелТА.

У фінал праекта «Вялікая опера» выйшлі тры выканаўцы: Салтанат Ахметаваb (Казахстан), Васіліса Бяржанская (Расея) і Ілля Сільчукоў (Беларусь). Паводле вынікаў галасавання гледачоў Гран-пры дасталася Салтанат Ахметавай.

Іллі Сільчукову 32 гады. Ён лаўрэат 16 міжнародных конкурсаў, сярод якіх ХХІ Міжнародны конкурс вакалістаў ім. Шнайдэр-Трнаўскага (I прэмія) і I Міжнародны конкурс вакалістаў ім. Магамаева (I прэмія). Лаўрэат трох Гранд-прэмій Спецыяльнага фонду прэзідэнта Беларусі ў падтрымцы таленавітай моладзі. У 2011 годзе прайшоў стажыроўку ў Young Singers Program Зальцбургскага музычнага фестывалю (Зальцбург, Аўстрыя).

Чальцы журы тэлепраекта «Вялікая опера» адзначалі, што Ілля Сільчукоў не толькі бліскучы вакаліст, але і інтэлектуал. Бліжэйшым часам ён возьме ўдзел у І Менскім міжнародным калядным конкурсе вакалістаў, які будзе праходзіць у рамках Менскага міжнароднага Каляднага опернага форуму.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках