30 красавiка 2024, aўторак, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фанат «Зорных войнаў» стварыў трэйлер фільма з Lego

Фанат сусвету «Зорных войнаў» амаль у дакладнасці ўзнавіў з дапамогай канструктара Lego першы цізер фільма «Зорныя войны: Абуджэнне сілы».

На гэта ў яго сышло ўсяго 14 гадзін, піша ў суботу, 29 лістапада, «Карэспандэнт» са спасылкай на Daily Mail.

«Мне проста не было чаго рабіць учора, таму я пачаў адразу ж пасля таго, як трэйлер з'явіўся ў сетцы», - прызнаўся стваральнік.

«Зорныя вайны: Абуджэнне сілы» выйдзе ў пракат 18 снежня 2015. Ужо вядома, што дзеянне разгорнецца праз прыкладна 30 гадоў пасля Вяртання джэдая, апошняга па храналогіі эпізоду кінасерыі Джорджа Лукаса. У новым фільме на экран вернуцца Люк Скайуокер, Хан Сола, прынцэса Лея і Чубака.

Рэжысёрам сёмага эпізоду стаў Джэй Джэй Абрамс, які ўжо здымаў фільмы на падобную тэму. Новымі акторамі сагі сталі Эндзі Сэркіс, Лупіта Ньёнга, Джон Байега, Дэйзі Рыдлі, Макс фон Сюдаў, Адам Драйвер і Оскар Айзек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках