30 красавiка 2024, aўторак, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ёханэс Хан: Санкцыі супраць РФ эфектыўныя ў доўгатэрміновай перспектыве

3
Ёханэс Хан: Санкцыі супраць РФ эфектыўныя ў доўгатэрміновай перспектыве

Санкцыі што да Расеі дзейнічаюць, але самымі сур'ёзнымі санкцыямі яна абклала сябе сама.

Пра гэта камісар Еўракамісіі ў еўрапейскай палітыцы суседства і перамоваў Ёханэс Хан заявіў у інтэрв'ю часопісу "Новы час".

Са слоў чыноўніка, цяперашняя эканамічная сітуацыя ў Расеі паказвае, што санкцыі сталіся эфектыўным механізм. "Я бачу, што санкцыі дзейнічаюць, бо эканамічная сітуацыя ў Расеі пагаршаецца. Гэта адбываецца не толькі праз зніжэнне коштаў на нафту. Паглядзіце на падзенне рубля, адток інвестыцый, паскарэнне інфляцыі, дэфіцыт пэўных тавараў і прадуктаў харчавання. Гэта вельмі прыкметна, напрыклад, у Маскве. у нейкі момант гэта выкліча правільную рэакцыю", - заявіў ён.

Са слоў Хана, санкцыі, як і чакалася, "будуць мець эфект у доўгатэрміновай перспектыве". Пры гэтым ён удакладняе - "самымі сур'ёзнымі санкцыямі Расея абклала сябе сама - паставіўшы сябе ў такое становішча і ізаляваўшы сябе ад свету".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках