30 красавiка 2024, aўторак, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалаю Статкевічу ў турме дазволілі купіць два кілаграмы цыбулі

28
Мікалаю Статкевічу ў турме дазволілі купіць два кілаграмы цыбулі

Гэта здарылася ўпершыню з вясны.

Пра гэта распавяла жонка палітвязня Марына Адамовіч, паведамляе «Радыё Свабода».

«Гэта здарылася ўпершыню з вясны. Прычым і раней у адміністрацыі казалі, што цыбулі хапае, але яму не прыносілі, колькі б не замаўляў. Паведамляў, напрыклад, што вось на мінулым тыдні была «атаварка», заяўку прынялі, усім навакольным прынеслі, што заказвалі, а яму не прынеслі. Дык вось, чагосьці спалохаўшыся, мабыць, нарэшце цыбулю прынеслі. Прыносяць на продаж дзесьці 2, максімум 3 кілаграмы. Я аднойчы там у краме бачыла, як фасуюць тую цыбулю па 2-3 кілаграмы», - распавяла яна.

Нагадаем, былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў, 19 снежня 2010 года. Сваёй віны палітык не прызнаў. Апошнія 2 гады Мікалая Статкевіча трымаюць у крытай магілёўскай турме.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках