30 красавiка 2024, aўторак, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветна вядомы асілак Відас Блэкайціс прыехаў у Менск

8

У 29 лістапада ў Менск з паказальнымі выступленнямі прыехаў адзін з наймацнейшых асілкаў сілавога экстрыму і паўэрліфцеру планеты.

Спартовец без экіпіроўкі прысядаў са штангай вагой 400 кг, а таксама выканаў вельмі складаныя практыкаванні аднаго з самых відовішчных відаў спорту сілавога экстрыму, піша БелаПАН.

На думку Відаса Блэкайціса, цягам наступных 10 гадоў паўэрліфцінг з'явіцца ў праграме Алімпійскіх гульняў.

Галоўным ягоным спаборнікам стаў беларус Аляксандр Курак - майстар спорту міжнароднага класа ў жыме лежачы паводле версіі WPA, сярэбраны прызёр чэмпіянату Расеі WPA - 2012 ў жыме лежачы, неаднаразовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь ў паўэрліфтынгу IPF, пераможца і прызёр шматлікіх турніраў у сілавым экстрыме. Народнае мянушку асілка - Салігорскі Мядзведзь.

Курак сказаў, што прыйшоў у паўэрліфцінг з лёгкай атлетыкі.

Паказальныя выступленні з'яўляюцца падрыхтоўкай спартоўцаў да спаборніцтваў сусветнага маштабу.

У мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел вядучыя асілкі спартыўнага экстрыму Беларусі Раман Ерамашвілі, Вадзім Ганчаронак і ветэран гэтага віду спорту Міхаіл Вярбіцкі, які ў 63 гады выконвае станавую цягу ў 290-300 кг.

Пасля завяршэння выступленняў адбыўся семінар Відаса Блэкайціса, на якім ён падзяліўся сакрэтамі сваіх нечалавечых дасягненняў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках