30 красавiка 2024, aўторак, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Клічко заклікаў зрабіць больш жорсткім санкцыі супраць Расеі

9
Віталь Клічко заклікаў зрабіць больш жорсткім санкцыі супраць Расеі

Мэр Кіева раскрытыкаваў прадстаўнікоў бізнэс-эліты Нямеччыны, якія выступаюць за змякчэнне санкцый супраць Расеі дзеля ажыўлення эканомікі.

Мэр Кіева Віталь Клічко даў інтэрв'ю газеце Bild am Sonntag, у якім выказаўся за ўзмацненне жорсткасці санкцый супраць Расеі і востра раскрытыкаваў бізнэс-эліту ФРГ, паведамляе dw.de.

«Я не магу паверыць, што для некаторых эканамічных кіраўнікоў у Нямеччыне грошы, відаць, важнейшыя за чалавечыя жыцці», - прыводзіць словы Клічко агенцтва AFP у нядзелю, 30 лістапада.

На думку Клічко, «гэта расейскі ўрад анэксаваў Крым і затым паслаў тысячы вайскоўцаў ва ўсходнюю Украіну», і тыя ў Нямеччыне, хто ставіць пад пытанне санкцыі супраць Расеі, выказваюць сваю абыякавасць у дачыненні да ахвяраў на Украіне. «Нам былі б патрэбныя яшчэ больш жорсткія санкцыі», - сказаў Клічко.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках