29 красавiка 2024, панядзелак, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шляхам паўстанцаў (Відэа)

6

Новы фільм пра паўстанне Кастуся Каліноўскага.

4 лістапада ў «Арт-сядзiба» прайшла прэзентацыя дакументальнай стужкі «Шляхам паўстанцау». Яна распавядае пра паўстанне 1863-1864 гадоў на землях Беларусі.

У фільме, як стала вядома charter97.org, бралі ўдзел вядомыя пісьменнікі і гісторыкі: Уладзімір Арлоў, Адам Мальдзіс, Аляксандр Смалянчук, Алесь Краўцэвіч, Алесь Радзюк, святар Леанід Акаловіч, мастак Алесь Марачкін.

Рэжысёр Павел Доўнар адзначае, што ідэя стварэння фільма з'явілася ўжо даўно, але цяпер гэтая стужка надзвычай актуальная.

«Мне было вельмі цікава прааналізаваць гэтую з'яву 150-гадовай даўніны. Тады адбылася ўнікальная для нашай зямлі падзея і вельмі займальна, што праз такі доўгі час некаторыя абставіны той гісторыі актуальныя. Тым больш істотна, што 2013-14 гады гэта вялікі юбілей Паўстання, таму стужка мае такое сімвалічнае значэнне для нас як для нашчадкаў герояў», - заявіў ён.

Музыкант Vinsent, аўтар музычнага саўндтрэку да фільма падкрэслівае важнасць паўстання для сённяшніх беларусаў, у прыватнасці, для моладзі.

«Безумоўна, гэта тая гісторыя, якая ляжыць у нашых каранях. Нягледзячы на драматызм паўстання, гэта вельмі прыгожая і натхняльная падзея для беларусаў. Рады, што мне выпаў гонар напісаць саўндтрэк да фільма. Песня называецца «Каго любіш?». Частка яе заснавана на лісце Каліноўскага з-пад шыбеніцы. Таксама я ужыў вядомую легенду пра паролі: «Каго любіш? - Люблю Беларусь! - Узаемна!»- распавёў ён

У фільме, перш за ўсё, падымаюцца пытанні, пра тое, што паўстанне значыць для Беларусі, кім былі паўстанцы і каму яны не даюць спакою сёння. Пэўная частка стужкі апавядае пра жыццё і дзейнасць Кастуся Каліноўскага. Фільм падымае і досыць далёкія ад Беларусі пытанні, у тым ліку - якім чынам паўстанне паўплывала на грамадзянскую вайну ў ЗША. Безумоўна, не абышлося і без паралеляў, якія звязваюць далёкія гістарычныя падзеі і нашы дні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках