29 красавiка 2024, панядзелак, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Тымчук: «канвоем Пуціна» даставілі ў Данбас зброю

2
Дзмітрый Тымчук: «канвоем Пуціна» даставілі ў Данбас зброю

На акупаванай тэрыторыі Данбаса адзначаецца рэзкая актывізацыя расейска-тэрарыстычных войскаў.

Яна звязаная з атрыманнем боепрыпасаў, дастаўленых на Данбас з так званымі «гуманітарнымі» канвоямі з РФ. Пра гэта піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук. У прыватнасці, за мінулыя дні расейска-тэрарыстычныя войскі абстралялі пазіцыі сіл АТА больш за 40 разоў.

«Найбольш напружаная сітуацыя на Дэбальцэўскім і Данецкім накірунках - адпаведна 18 і 10 агнявых удараў, - піша ён. - Складаным застаецца становішча ў раёне аэрапорта г. Данецк - 5 абстрэлаў, н.п. Нікішына, Чарнухіна - па 3 абстрэлы, н.п. Арлоў-Іванаўка, Гранітны, Магіла Вострая, Залатое, Паўлопаль, 31-шы блок-пост - па 2 абстрэлы.

Скончана разгортванне перадавых элементаў схаванай сістэмы кіравання расейска-тэрарыстычнымі войскамі на Данбасе. Усе працы выконваліся выключна расейскімі спецыялістамі. Таксама на заключным этапе знаходзіцца разгортванне самой групоўкі расейска-тэрарыстычных войскаў - заканчваецца перакідка сіл і сродкаў (у асноўным артылерыя і бронетэхніка) ва флангавыя раёны (на поўнач Луганскай вобласці, а таксама ў раён н.п. Цельманава)».

Расейскае ваеннае кіраўніцтва ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі ФСБ РФ на Данбасе прыкладае істотныя намаганні для падпарадкавання асобных мясцовых бандфармаванняў адзінаму камандаванню. Фактычна пад выглядам «Войска Наваросіі» на акупаваных тэрыторыях створана групоўка расейскіх войскаў, якая складаецца з падраздзяленняў войска РФ і расейскіх наймітаў, у якую ўключаны асобныя мясцовыя бандфармаванні для другарадных і дэманстрацыйных дзеянняў. У складзе гэтых бандфармаванняў, акрамя мясцовых тэрарыстаў, таксама знаходзяцца расейскія найміты.

«Актыўна ажыццяўляецца ўдасканаленне сістэмы забеспячэння гэтай групоўкі, - піша Тымчук. - Ствараюцца перавалачна-размеркавальныя базы, пункты збору і рамонту баявой тэхнікі, назапашвання матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў (н.п. Луганск, Снежнае, Макеевка, Новаазоўск). Запасы боепрыпасаў і паліва размеркаваныя па раёнах аператыўнага прызначэння расейскіх войскаў, частка перадаецца непасрэдна мясцовым баевікам.

Сфармаваны адзіны цэнтр кіравання ФСБ РФ на акупаванай тэрыторыі, які складаецца з спецыялістаў розных напрамкаў (контрразведка, «Антытэрор» для барацьбы з праўкраінскімі партызанскімі рухамі і ўкраінскімі дыверсійна-разведвальнымі групамі, правядзенне інфармацыйна-псіхалагічных аперацый). Групе ФСБ пастаўлена задача ў кароткі тэрмін сфармаваць адпаведныя «спецслужбы Наваросіі».

Прадаўжаецца нарошчванне груповак праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Першамайск, Стаханаў, Данецк, Валнаваха, Гранітны, Новаазоўск.

Даўкамплектаванню ўдарных тактычных груп расейска-тэрарыстычных войскаў вядзецца за кошт «замаскіраваных» пад мясцовых баевікоў расейскіх вайскоўцаў, якія прыбываюць з РФ. Абвешчаная раней «татальная мабілізацыя» у «ДНР» і «ЛНР» па сутнасці стала прыкрыццём для працэсу камплектавання груповак праціўніка расейскімі наймітамі і вайскоўцамі РФ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках