29 красавiка 2024, панядзелак, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйскія рабочыя абвясцілі галадоўку

10
Бабруйскія рабочыя абвясцілі галадоўку

Звольненыя з Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў пачалі галадоўку.

Пра пачатак сваёй акцыі пратэсту чацвёра яе ўдзельнікаў абвясцілі 5 лістапада ў 10 гадзін раніцы ў будынку Бабруйскага гарвыканкама. У ім актывісты збіраюцца правесці першы дзень галадоўкі, паведамляе «Радыё Свабода».

Прафсаюзнікі заяўляюць, што пакуль галадоўку будуць трымаць два дні. Ёю яны прыцягваюць увагу грамадскасці да пераследу сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў.

«Мы хочам, каб нашы праблемы былі пачутыя уладай. Нам ніхто не надае ўвагі, куды б мы не звярталіся. Таму мы наважылі правесці такую акцыю пратэсту», - заявіў адзін з удзельнікаў галадоўкі Алег Шаўчэнка.

На галадоўку прафсаюзнікі наважыліся пасля таго, як не дачакаліся адказу ад Аляксандра Лукашэнкі, да якога звярталіся з адкрытым лістом. У ім прасілі кіраўніка разабрацца з незаконнымі звальненнямі сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага.

У лісце Лукашэнку працоўныя даводзілі, што з заводу звальняюць высокакваліфікаваных спецыялістаў, шкодзячы вытворчасці. Яны вінавацяць у сваім звальненні кіраўніка прадпрыемства Аляксандра Аграновіча, які, на іх думку, «абвясціў вайну свабоднаму прафсаюзу».

У сакавіку сябры Свабоднага прафсаюза Беларускага ўжо праводзілі падобную трохдзённую галадоўку пратэсту, але свайго не дамагліся. Адміністрацыя прадпрыемства па яе заканчэнні стала звальняць яе ўдзельнікаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках