29 красавiка 2024, панядзелак, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Кулінковіч: Лідары ДНР і ЛНР - элементарныя бандыты

29
Аляксандр Кулінковіч: Лідары ДНР і ЛНР - элементарныя бандыты

І паступаць з імі трэба, як з бандытамі.

Лідар гурту «Нейра Дзюбель» распавёў пра свае погляды на падзеі ва Украіне і прысутнасць георгіеўскай стужачкі на беларускіх вуліцах.

«Мне здаецца, што гэта проста бандыты, якія дзеляць кавалак зямлі, распавёў Аляксандр Кулінковіч у інтэрв'ю «Салiдарнасцi». - Як у 90-я гады бандыцкія групоўкі дзялілі сферы ўплыву, так, мне здаецца, і цяпер гэтыя людзі дзеляць сферы ўплыву. Толькі сёння яны абраслі гербамі і гімнамі. Мне здаецца, яны элементарныя бандыты, і паступаць з імі трэба як з бандытамі.

Самае галоўная зброя ў гэтай сітуацыі - гэта прапаганда, СМІ. Калі пачаць у краіне вяшчанне іншых каналаў, настроі моцна зменяцца. Людзі, якія маюць доступ да розных крыніц інфармацыі, як правіла, успрымалі ўсё інакш, чым тыя, хто глядзіць толькі тэлевізар.

Большая частка нашага насельніцтва рускамоўная. А прапаганда цісне на тое, што там рускамоўныя ваююць супраць украінамоўных. Гэта заўсёды моцна кранае людзей.

Ніхто не кажа праўду, што на самой справе там ваююць не за мову, а за сферы ўплыву. Дакладней адны абараняюць сваю Радзіму, а іншыя ваююць, каб мець магчымасць уплываць».

Музыка распавёў і пра сваё стаўленне да георгіеўскай стужкі на вуліцах беларускіх гарадоў.

«Мне кажуць, што гэта знак, што гэтая стужка была на ордэнах Славы. Ну так. Але разумееце, свастыцы, якая сёння забаронена практычна ва ўсіх краінах свету, шмат тысяч гадоў. У пачатку мінулага стагоддзя яна выкарыстоўвалася не адной краінай, уключаючы, дарэчы, і Савецкі Саюз. Свастыка прысутнічала на савецкіх адметных знаках і нават грошах. Але прыйшоў Гітлер і свастыку спаскудзіў. Сёння свастыка абпэцканая фашызмам і, мабыць, назаўжды ці, прынамсі, вельмі надоўга.

Так што мне цяпер выходзіць са свастыкай і казаць: «Вы што, гэта ж старажытны сімвал, яму шмат тысяч гадоў»? Я атрымаю ў морду і атрымаю заслужана.

Таму сёння, калі бачу георгіеўскую стужачку, у мяне стаўленне да яе як да негатыўнага знаку. А да людзей, якія яе вывешваюць, стаўленне як да людзей, якія падтрымліваюць адкрыта фашысцкую агрэсію Расеі супраць Украіны», - заявіў ён.

Аляксандр Кулінковіч падкрэсліў, што не разумее словазлучэння «рускі свет».

«Так, я вырас на рускай літаратуры, яна мне падабаецца. Навошта гэта называць нейкім светам? Чаму людзі, якія жывуць у Нямеччыне і выраслі на нямецкай літаратуры, не кажуць пра «германскі свет»? Ці амерыканцы аб «амерыканскім свеце», а англічане аб «англійскім свеце»? Англічане нават не прэтэндуюць на ангельскую мову - яна ім не належыць. Чаму рускія прэтэндуюць на рускую мову? Не магу зразумець. На рускай мове вельмі шмат хто ў свеце размаўляе, гэта не толькі іх мова. Палова Афрыкі гаворыць па-французску. Так што, аб'яўляць Афрыку «французскім светам»? Гэта глупства.

Я не ўважаю сябе ні за чальца рускага свету, ні славянскага. Я жыву так, як мне падабаецца. Пераходжу дарогу на зялёнае святло і наогул, выконваю законы краіны, у якой жыву. А ва ўсім астатнім шукаю для сябе волі», - сказаў ён.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках