29 красавiка 2024, панядзелак, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыпламат Дзярждэпу ЗША сустрэўся з прадстаўнікамі апазіцыі

1
Дыпламат Дзярждэпу ЗША сустрэўся з прадстаўнікамі апазіцыі

Сустрэча начальніка падраздзялення Дзярждэпу ЗША па Украіне, Малдове і Беларусі Аляксандра Касаноф з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі прайшла ў Менску.

На ёй прысутнічалі блізу 15 прадстаўнікоў асноўных апазіцыйных палітычных структур, у тым ліку першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў.

«Сустрэча вельмі важная, таму што ў Беларусь прыехаў высокага ўзроўню дыпламат з Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША. Гэта чалавек вельмі інфармаваны, нам важна было казаць факты, а не эмоцыі», - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч у каментары для БелаПАН.

Асноўным пытаннем абмеркавання на сустрэчы былі шанцы на еўрапейскую будучыню краін Усходняга партнёрства.

«Вядома, асноўныя падзеі цяпер адбываюцца ва Украіне, але трэба разглядаць адначасова і ўсе краіны Усходняга партнёрства, таму што ў жорсткай канфрантацыі Расеі з Украінай сёння развязваецца лёс усяго рэгіёну», - сказаў ён.

Са слоў Мілінкевіча, у ЗША «выдатна ўсведамляюць небяспеку вайны, якая там разгараецца, што гэта не толькі расейска-украінскі канфлікт, але і цывілізацыйны».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках