29 красавiка 2024, панядзелак, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін выдаткаваў на падтрымку Лукашэнкі $72 мільярды за 15 гадоў

37
Пуцін выдаткаваў на падтрымку Лукашэнкі $72 мільярды за 15 гадоў

Блізу $20 млрд у год марнуе Расея на ўтрыманне Беларусі, Прыднястроўя, Абхазіі і іншых «сяброў».

Пра гэта ў інтэрв'ю «Эху Москвы» распавёў расейскі палітык, сустаршыня РПР-Парнас Уладзімір Рыжкоў. З ягоных слоў, гэта эквівалентна 5% федэральнага бюджэту.

«Мы дапамагаем Абхазіі - у год Расея дае Абхазіі бязвыплатна 350 мільёнаў даляраў. Мы дапамагаем Кыргызстану, Таджыкістану, Арменіі, Беларусі. За апошнія 15 гадоў наша агульная дапамогу Беларусі, бязвыплатная, падкрэслю, склала 72 млрд даляраў. У год мы даем Беларусі ад 4 да 6 млрд даляраў дапамогі. Альбо праз зніжку на газ і нафту, альбо праз бюджэтныя крэдыты, якія потым спісваюцца або падаўжаюцца», - заявіў палітык.

Цяпер да спісу дадаўся акупаваны Крым і тэрарыстычныя «рэспублікі» Данбаса.

«Крым нам будзе абыходзіцца ад 4 да 6 млрд даляраў у год. Плюс я сёння з цікавасцю прачытаў навіну, што пенсіянеры Данбаса з нецярпеннем чакаюць гуманітарнай дапамогі з Расеі, якая цяпер пойдзе. Таму што сёння Захарчанка сказаў, што ў ёй змяшчаецца выплата данецкім пенсіянерам. Гэта значыць, мы цяпер яшчэ пачнём плаціць пенсіі Данецкім і Луганскім пенсіянерам, і мабыць, пачнём плаціць заробкі Данецкім і Луганскім бюджэтнікам, і мабыць, на нас ляжа цяжар аднаўлення разбуранага. А паводле ацэнак Сусветнага банка для таго, каб аднавіць тое, што разбурана ў Данецку і Луганску - гэта ад 8 да 10 млрд даляраў», - кажа Рыжкоў.

У той жа час, палітык адзначае, што на лета 21% дзяржбюджэту РФ складуць вайсковыя выдаткі. «Плюс выдаткі на паліцыю, ФСБ, разведку, пракуратуру, суды, ФСВП, МНС і іншых сілавікоў - гэта складае пад палову расходаў федэральнага бюджэту», - удакладняе ён. Вайсковыя выдаткі ў Расеі стабільна растуць на 20% у год з 2011 года.

На думку Рыжкова, усе гэтыя выдаткі з'яўляюцца коштам імперыі для Расеі. «Я мяркую, што наша эканоміка не гатовая да такога росту не імперскіх выдаткаў ні ўнутры, ні па-за. І што гэта безадказная палітыка. І што яна вядзе да крызісу», - сказаў ён.

Палітык таксама зазначае, што распаду СССР шмат у чым таксама спрыялі менавіта высокія вайсковыя выдаткі ўнутры краіны і дапамога велізарнай колькасці «сяброў».

«Мы так старанна ім супрацьстаялі, што самі разваліліся. Вось ад чаго я хачу перасцерагчы, чаму я ўвесь час вяртаюся да тэмы «цяжару імперыі» - СССР надарваўся менавіта праз імперскі цяжар. Праз гіганцкія вайсковыя выдаткі ўнутры і дапамогі велізарнай колькасці сяброў па-за. Прычым, сябры па-за, якія былі ў Азіі, Афрыцы, Лацінскай Амерыцы, на Блізкім Усходзе, усе хацелі брацкую дапамогу толькі далярамі атрымліваць. Ну, яшчэ танкамі, Калашнікава, бензінам», - сказаў Рыжкоў.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках