29 красавiка 2024, панядзелак, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім Чэн Ын з'явіўся на публіцы без кія

8

У мінулым месяцы паўночнакарэйскі лідар з'явіўся на адной з сустрэч, абапіраючыся на палку.

Паўночнакарэйскія СМІ апублікавалі фатаграфіі, дзе лідэр КНДР Кім Чэн Ын падчас перамоваў з вайсковымі камандзірамі ходзіць без кія. Пра гэта паведамляе "ВВС Україна".

На фота ён пазіраваў з удзельнікам перамоваў і сваімі паплечнікамі. У мінулым месяцы паўночнакарэйскі лідэр з'явіўся на адной з сустрэч, абапіраючыся на палку.

Пазней паўднёвакарэйская разведка заявіла, што Кім Чэн Ын нядаўна перанёс аперацыю па выдаленні кісты на левай галёнцы.

На публіцы ён з'явіўся 13 кастрычніка. Дагэтуль яго бачылі ў публічным месцы 3 верасня на канцэрце. Адсутнасць Кім Чэн Ына ў публічных месцах стала падставай для чутак пра яго хваробы, якія ў наступстве былі зняпраўджаныя паўночнакарэйскімі дыпламатамі.

Фота: ЕРА

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках