29 красавiка 2024, панядзелак, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнік ДАІ: «Расейцы ставяць машыны там, куды беларус не палезе»

20
Супрацоўнік ДАІ: «Расейцы ставяць машыны там, куды беларус не палезе»

Кожнае другое парушэнне ПДР у сталіцы - няправільна прыпаркаванае аўто.

У блогах і сацыяльных сетках актыўна абмяркоўваюць тое, што расейскія турысты, якія прыехалі ў Беларусь на доўгія лістападаўскія вакацыі, не выконваюць правілы паркоўкі. Машыны з расейскімі нумарамі можна ўбачыць і на ходніках, і на зялёных зонах. Прычым, не толькі ў спальных раёнах, дзе гэтым часцяком грашаць беларускія кіроўцы, але і ў цэнтры горада.

- Колькасць парушэнняў з боку ўладальнікаў транспартных сродкаў з рэгістрацыйнымі знакамі РФ павялічылася, калі параўноўваць з мінулым годам. Але варта адзначыць, што не заўсёды за рулём гэтага транспартнага сродку знаходзіцца грамадзянін Расеі, бывае, што і самі беларусы кіруюць аўтамабілем, - кажа «Камсамольскай праўдзе» Арцём Цыбулька, інспектар прэс-службы УДАІ МУС Мінгарвыканкама. - Нашыя грамадзяне таксама парушаюць правілы прыпынку і стаянкі, проста гэта не так кідаецца ў вочы. Расейцы часам больш дзёрзка ставяць свой аўтамабіль, напрыклад проста на праспекце Незалежнасці, куды беларус не палезе. Такія выпадкі і выклікаюць абурэнні, таму што для нас гэта дзікунства, а для іх гэта норма.

Самым папулярным парушэннем з'яўляецца парушэнне правіл прыпынку і стаянкі, затым ідзе перавышэнне хуткаснага рэжыму і парушэнне знакаў. Дакладна такая ж іерархія характэрная і для менчукоў. Напрыклад, кожны дзень у Менску ўчыняецца больш за тысячу парушэнняў ПДР, і каля паловы з іх - гэта парушэнне правіл паркоўкі. Пік, як кажуць у прэс-службе, прыпадае на раніцу, калі людзі едуць на працу, і ўвечары, калі людзі вяртаюцца дадому і шукаюць свабодныя парковачныя месцы.

Дарэчы, грубыя парушэнні ПДР расейскія турысты ўчыняюць нячаста. Напрыклад, за ўвесь час ЧС у хакеі, калі турыстаў з Расеі ў Менску таксама было нямала, было затрымана восем п'яных кіроўцаў-расейцаў.

- Пакаранні і штрафы для грамадзян Расеі сапраўды такія ж, як і для мясцовых жыхароў. Няправільна прыпаркаваную машыну эвакуююць на штраф-стаянку, затым кіроўца павінен патэлефанаваць у міліцыю, даведацца, дзе стаіць ягоная машына. Туды ж прыязджаюць супрацоўнікі ДАІ і складаюць пратакол, - тлумачыць Арцём Цыбулька. - За кіраванне ў п'яным выглядзе кіроўцаў пазбаўляюць праў на тры гады адразу ў дзвюх дзяржавах - у Расеі і Беларусі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках