29 красавiка 2024, панядзелак, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркель прапануе забараніць уезд у ЕЗ главарам ДНР і ЛНР

22
Меркель прапануе забараніць уезд у ЕЗ главарам ДНР і ЛНР

ЕЗ павінен адрэагаваць на супрацьзаконныя выбары, праведзеныя тэрарыстамі.

Пасля выбараў у падкантрольных тэрарыстам рэгіёнах Украіны ў Данецкай і Луганскай абласцях урад ФРГ дапускае ўвядзенне новых санкцый. Пасля супрацьзаконных выбараў Еўразвяз павінен разгледзець магчымасць уключэння ў чорны спіс асоб, якія нясуць адказнасць за гэта. Пра гэта сёння заявіла канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, піша Deutsche Welle.

Паводле яе слоў, праведзенае ў тэрарыстычных ДНР і ЛНР галасаванне супярэчыць Менскім дамоўленасцям. Кажучы пра эканамічныя санкцыі ў дачыненні да РФ, Меркель адзначыла, што ЕЗ хацеў бы іх скасаваць, але сітуацыя гэтага не дазваляе.

Між тым дарадца канцлера ФРГ у знешняй палітыцы Крыстоф Хойсген прапанаваў увесці забарону на ўезд у Еўразвяз для самазваных лідараў ДНР і ЛНР. "Для іх варта ўвесці візавыя забароны", - заявіў ён на канферэнцыі Нямецка-атлантычнай супольнасці ў Берліне 5 лістапада. Гэтыя "выбары" з'яўляюцца відавочным парушэннем Менскага пагаднення, заключанага ў верасні паміж Украінай, Расеяй і тэрарыстамі, - канстатаваў Хойсген.

Ён адзначыў, што для прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі правядзенне "выбараў" стала ўдарам, які сведчыць пра тое, што менскія дамоўленасці выконвацца не будуць. Дарадца Меркель растлумачыў, што ў рамках Менскага пратаколу Парашэнка прапанаваў усходняй Украіне шырокую аўтаномію, што было вельмі неадназначна ўспрынятае ў іншых рэгіёнах краіны і каштавала ягонаму блоку "не менш за 10 працэнтаў" галасоў на праведзеных тыдзень таму назад парламенцкіх выбарах.

Крыстоф Хойсген заявіў, што ў паводзінах Расеі прасочваецца тэндэнцыя ствараць на знешніх межах краіны раёны, непадкантрольныя ўрадам суседніх дзяржаў. У якасці прыкладаў ён прывёў Прыднястроўе ў Малдове, Абхазію ў Грузіі і вось цяпер - рэгіёны на ўсходзе Украіны. Пры гэтым палітык адзначыў, што сепаратысцкія рэгіёны на ўсходзе Украіны ў плошчы ў 10 разоў больш за Прыднястроўе.

Хойсген выказаў меркаванне, што Расея мае праблемы з прычыны заходніх санкцый і нізкіх коштаў на нафту. Ён таксама падкрэсліў, што аднаўленне рэгіёнаў у Данецкай і Луганскай абласцях, разбураных у выніку баёў паміж украінскім войскам і прарасейскімі тэрарыстамі, абыдзецца вельмі дорага.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках