5 траўня 2024, Нядзеля, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка змяніў міністра фінансаў і прэс-сакратарку

26
Лукашэнка змяніў міністра фінансаў і прэс-сакратарку

Прэс-сакратаркай дыктатара стала Наталля Эйсмант, а міністрам фінансаў - Уладзімір Амарын.

Дыктатар абвясціў аб новых кадравых прызначэннях. Пра тое сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Дыктатар прызначыў

Амарына Уладзіміра Віктаравіча - міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь,

Шорца Андрэя Віктаравіча - старшынём Менскага гарадскога выканаўчага камітэта,

Сянько Юрыя Аляксеевіча - старшынём Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь,

Эйсмант Наталлю Мікалаеўну - прэс-сакратаркай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Правадыр таксама даў згоду на прызначэнне:

Заранкіна Вадзіма Уладзіміравіча - старшынём Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці,

Садоўскага Алега Віктаравіча - старшынём Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці,

Галаватага Івана Іванавіча - генеральным дырэктарам ААТ "Беларуськалій".

Новы кіраўнік Мінфіна Уладзімір Амарын нарадзіўся ў 1961 годзе ў Менску. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя. В.У.Куйбышава (1983), Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі (2006). У 1983-2001 гадах працаваў у фінансавай сістэме БССР і Беларусі на розных пасадах, у 2001-2006 гадах - начальнік галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Мінфіна, у 2006 -2008 гадах - намеснік міністра фінансаў, 3 лістапада 2008 прызначаны на пасаду першага намесніка міністра фінансаў .

Нагадаем, былы міністр фінансаў Андрэй Харкавец быў вызвалены ад пасады 21 ліпеня ў сувязі з выхадам у адстаўку.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках