27 красавiка 2024, Субота, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліга Еўропы менскаму «Дынама» пакуль не па зубах

4

Менскае «Дынама» страціла ўсе шанцы выйсці ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы ў футболе.

Чарговая параза каманды Уладзіміра Жураўля ў другім паводле значнасці клубным еўрапейскім турніры, пазбавіла каманду любых магчымасцяў прадоўжыць барацьбу на стадыі плэй-оф. Ва ўсім вінаваты французскі «Генгам», піша interfax.by

 

Між тым, матч з «Генгамам» мог стаць для беларусаў знакавым: гэта быў 100 еўракубкавы матч каманды, а пацярпелы напярэдадні разгромную паразу данецкаму «Шахцёру» галоўны канкурэнт «Дынама» ў нацыянальным чэмпіянаце БАТЭ, як раз падпаў пад тону крытыкі ад заўзятараў і спецыялістаў . Тут бы, здавалася, і ўзяць ініцыятыву ў свае рукі, і праявіць сябе ва ўсёй красе, каб выйсці з ценю барысаўчан, і стаць, нарэшце, у вачах многіх «першым нумарам» беларускага футбола. Але ж... І тут не зраслося.

Менскае «Дынама» прапусціла двойчы, і пры гэтым яго гульцы не забілі ў адказ ніводнага гола. Ні з гульні, ні ў пенальці: шанец вызначыцца з 11-метровага на 55-й хвіліне не выкарыстаў Ігар Стасевіч. Для яго гэты матч таксама мог стаць асаблівым: Ігар Стасевіч 6 лістапада 2014 праводзіў свой 50-ы паядынак у клубных турнірах УЕФА.

 

На жаль, атрыманая не вельмі пазітыўнай для беларусаў гульня завяршылася з аб'ектыўным на сённяшні дзень вынікам: не паказалі «бела-блакітныя» нічога з таго, што дазволіла б іх фанатам заламваць сабе рукі, кусаць локці і казаць аб несправядлівасці і наравістага футбольнага Бога ўдачы. Па справе прайгралі, па справе...

Генгам - Дынама Менск - 2:0

Генгам: Лесль - Сано, Кербра, Ангуа, Дос Сантас (Бака, 83) - Бавю, Дыяла (П’е, 74), Матыс, Ятабарэ - Мандан, Марв (Санхарэ, 65).

Дынама Менск: Гутар - Вераціла, Канцавы, Паліцэвіч, Молаш - Варанкоў (Фігерэда, 46), Сімовіч - Удоджы (Адамовіч, 76), Нікаліч, Джа Джэджэ (Стасевіч, 46) - Дыямандэ.

Галы: 1:0 - Бавю (44). 2:0 - Мандан (86, пас - Бавю).

Папярэджання: Вераціла (23), Молаш (61), Дыяла (70), П’е (89).

На 55-й хвіліне Стасевіч не рэалізаваў пенальці (брамнік парыраваў).

«Я зусім не задаволены нашым выступленнем на групавым этапе, - чакана пракаментаваў вынік галоўны трэнер менскага «Дынама» Уладзімір Журавель, на словы якога спасылаюцца французскі Lequipe і беларускі «Прессбол». - У нас засталося два матчы, каб паказаць, што мы з'яўляемся адзінай камандай. Наступны матч будзем гуляць дома, пастараемся даць бой ПАОКу, якому разгромна саступілі ў першым крузе».

 

У іншым паядынку групы «К» «Фіярэнціна» згуляла ўнічыю з грэчаскім ПАОК - наступным спаборнік «Дынама» ў Лізе Еўропы. Прычым, не проста згуляла, а «ледзь ногі забрала». І гэта - фаварыт нашай групы.

Фіярэнціна - ПАОК - 1:1

Галы: 0:1 - Мартэнс (81). 1:1 - Паскуаль (88).

Становішча каманд у групе «К» пасля 4 тураў:

1. «Фіярэнціна» (Італія) - 10 балаў (розніца мячоў 8-1)

2. «Генгам» (Францыя) - 7 (4-3)

3. ПАОК (Грэцыя) - 4 (7-5)

4. Дынама Менск (Беларусь) - 1 (1-11)

 

Пасля матчаў чацвёртага тура Лігі Еўропы стала канчаткова зразумела: італьянцы - безумоўныя лідэры нашага квартэта, «Генгам» і ПАОК у кожным з пакінутых тураў будуць весці напружаную барацьбу за кожны бал і за выніковае другое месца ў групе, а менскаму «Дынама» застаецца гуляць на цікавасць. Бо па-за залежнасці ад паказаных імі, вынікаў у плэй-оф «бела-блакітныя» ўжо не трапяць. А значыць, каманда Уладзіміра Жураўля ўжо не выканала адну з галоўных задач, пастаўленых перад ёй на гэты сезон. Іншая, не менш амбіцыйная, чэмпіёнства ў нацыянальным першынстве, хоць тэарэтычна яшчэ магчымае, але практычна таксама ўжо цяжкавыканальнае. Асабліва пасля паразы ад БАТЭ ў асабістай сустрэчы тыдзень таму...

 

Адначасова з паядынкамі ў групе «К», вечарам 6 лістапада адбыліся таксама матчы 4 тура Лігі Еўропы ў іншых групах. І некаторыя з іх апынуліся не менш цікавымі, а значна больш захапляльнымі і нечаканымі з пункту гледжання выніку, чым супрацьстаянне «Генгама» і «Дынама». На жаль...

Група «А»

«Апалон» (Кіпр) - «Барусія» М (Нямеччына) - 0:2.

«Цюрых» (Швейцарыя) - «Вільярэал» (Гішпанія) - 3:2.

Становішча каманд: 1. Барусія М - 8 балаў, 2. Вільярэал - 7, 3. Цюрых - 4, 4. Апалон - 3.

Група «B»

ХІК (Хельсінкі, Фінляндыя) - «Тарына» (Італія) - 2:1.

«Капенгаген» (Данія) - «Бруге» (Бельгія) - 0:4.

Становішча каманд: 1. Бруге - 8 балаў. 2. Тарына - 7.3. Капенгаген - 4.4. ХІК - 3.

Група «C»

«Бешыкташ» (Турцыя) - «Партызан» (Сербія) - 2:1.

«Астэрас» (Грэцыя) - «Татэнхэм» (Англія) - 1:2.

Становішча каманд: 1. Бешыкташ - 8 балаў. 2. Татэнхэм - 8.3. Астэрас - 4.4. Партызан - 1.

Група «D»

«Астра» (Румынія) - «Селтык» (Шатландыя) - 1:1.

«Дынама» (Заграб, Харватыя) - «Рэд Бул» (Зальцбург, Аўстрыя) - 1:5.

Становішча каманд: 1. Рэд Бул - 10 балаў. 2. Селтык - 8.3. Дынама Заграб - 3.4. Астра - 1.

Група «E»

«Дынама» (Масква, Расея) - «Эштарыл» (Партугалія) - 1:0.

«Панацінаікас» (Грэцыя) - ПСВ (Галандыя) - 2:3.

Становішча каманд: 1. Дынама Масква - 12 балаў. 2. ПСВ - 7.3. Эштарыл - 3.4. Панацінаікас - 1.

Група «F»

«Карабах» (Азербайджан) - «Дняпро» (Украіна) - 1:2.

«Сэнт-Эцьен» (Францыя) - «Інтэр» (Італія) - 1:1.

Становішча каманд: 1. Інтэр - 8 балаў. 2. Сэнт-Эцьен - 4.3. Днепр Днепрапетроўск - 4.4. Карабах - 4.

Група «G»

«Севілья» (Гішпанія) - «Стандард» (Бельгія) - 3:1.

«Фейеноорд» (Галандыя) - «Рыека» (Харватыя) - 2:0.

Становішча каманд: 1. Севілья - 8 балаў. 2. Фейеноорд - 6.3. Стандард - 4.4. Рыека - 4.

Група «H»

«Вольфсбург» (Нямеччына) - «Краснадар» (Расея) - 5:1.

«Эвертан» (Англія) - «Ліль» (Францыя) - 3:0.

Становішча каманд: 1. Эвертан - 8 балаў. 2. Вольфсбург - 7.3. Ліль - 3.4. Краснадар - 2.

Група «I»

«Спарта» (Прага, Чэхія) - «Слован» (Браціслава) - 4:0.

«Напалі» (Італія) - «Янг Бойз» (Швейцарыя) - 3:0.

Становішча каманд: 1. Спарта - 9 балаў. 2. Напалі - 9.3. Янг Бойз - 6.4. Слован - 0.

Група «J»

«Рыу Аве» (Партугалія) - «Сцяўа» (Румынія) - 2:2.

«Дынама» (Кіеў, Украіна) - «Ольбарг» (Данія) - 2:0.

Становішча каманд: 1. Дынама Кіеў - 9 балаў. 2. Сцяўа - 7.3. Ольбарг - 6.4. Рыу Аве - 1.

Група «L»

«Легія» (Польшча) - «Металіст» (Украіна) - 2:1.

«Локера» (Бельгія) - «Трабзанспор» (Турцыя) - 1:1.

Становішча каманд: 1. Легія - 12 балаў. 2. Трабзанспор - 7.3. Локера - 4.4. Металіст - 0.

Фота з сайта dinamo-minsk.by

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках