28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Zeit: Еўропе не трэба ставіць Расею на калені, Пуцін зробіць гэта сам

8
Die Zeit: Еўропе не трэба ставіць Расею на калені, Пуцін зробіць гэта сам

Санкцыі накіраваныя не на ізаляцыю РФ, а на наладжванне дыялогу, піша нямецкая газета.

Санкцыі выконваюць свае функцыі ў поўнай меры але, калі Еўразвяз сам у іх сумняваецца, хай лепш скасоўвае, піша нямецкая газета Die Zeit (пераклад - gordonua.com).

Журналіст раскрытыкаваў нядаўнюю заяву вярхоўнай прадстаўніцы Еўразвязу датычную замежнай палітыкі і бяспекі Федэрыкі Магерыні пра тое, што санкцыі не ўплываюць на палітыку Расеі і іх скасаванне стала б «цудоўным крокам». На ягоную думку, ніхто і не разлічваў увядзеннем абмежаванняў спыніць вайсковую агрэсію, такога прэцэдэнту ў гісторыі яшчэ не было.

Аўтар падкрэслівае, што санкцыі – не альтэрнатыва дыпламатыі, а яе «самая вострая зброя». «ЕЗ не імкнецца ізаляваць або паставіць Расею на калені, з гэтым Пуцін і сам спраўляецца», - піша Die Zeit. Па-першае, адзначае аглядальнік, санкцыі спрыяюць дыялогу, і лепшым довадам гэтага з'яўляюцца Менскія пагадненні.

Па-другое, яны паказваюць інвестарам і крэдыторам, што кіраўніцтва гэтай краіны не заслугоўвае даверу. Санкцыі, гаворыцца ў артыкуле, - гэта выказванне міжнароднага асуджэння спробам змяніць межы дзяржавы.

У пачатку кастрычніка вярхоўная прадстаўніца ЕЗ замежнай палітыкі і бяспекі Федэрыка Магерыні, адказваючы на пытанні журналістаў, засумнявалася ў эфектыўнасці санкцый. Яна адзначыла, што яны робяць уплыў на эканоміку, але не на палітыку Расеі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках