28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Берасця паставілі жудасны помнік

34

Берасцейскі дэпартамент аховы ўвекавечыў сябе ў вобразе савы і бульдога.

Паводле задумкі аўтараў ідэі скульптурнай кампазіцыі, якая з'явілася ў цэнтры Берасця, яна сімвалізуе пільнасць, зоркасць і надзейнасць ахоўнай структуры. А ўказальнік «Паліцэйская» на будцы, побач з якой размясціліся прадстаўнікі фауны, нагадвае аб ранейшай назве вуліцы Савецкая, дзе размешчана новая гарадская славутасць.

Фото: realbrest.by

Як паведамляе «Рэальны Брэст», на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця незвычайнай скульптурнай кампазіцыі начальнік абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Алег Самасюк выказаў надзею, што госці горада і маладыя пары, якія будуць гуляць па вуліцы Савецкай, «міжволі задумаюцца аб нашай арганізацыі, аб людзях, якія ў ёй працуюць, гледзячы на гэты цуд».

А старшыня Берасцейскага гарвыканкама Аляксандр Рагачук адзначыў, што вуліцу Савецкую, адну з «візітных картак» абласнога цэнтра, будуць упрыгожваць і далей. У прыватнасці, атрыманы наказ абсталяваць месца для выступаў музыкаў і падвесці да гэтай пляцоўцы электрычнасць. Усе жадаючыя, якія маюць творчыя таленты або якія заяўляюць пра гэта, атрымаюць магчымасць праспяваць або прачытаць вершы. Берасцейская мэрыя чакае прапаноў у рэалізацыі гэтай ідэі.

Фото: realbrest.by
Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках