27 красавiка 2024, Субота, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Падаючы рубель пагражае РФ дэфолтам маштабу 1998

81
Die Welt: Падаючы рубель пагражае РФ дэфолтам маштабу 1998

Для расейскай эканомікі надыдуць драматычныя падзеі, калі Цэнтрабанк Расеі паспрабуе «выратаваць» рубель.

Пра гэта гаворыцца ў артыкуле нямецкай газеты Die Welt (пераклад - «Зеркало недели»).

У публікацыі адзначаецца, што ходзяць чуткі пра тое, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін асабліва нічога не разумее ў фінансавых рынках. Цяпер расейскі Цэнтрабанк адпусціў рубель у «свабоднае плаванне» і ў выпадку фінансавых пагроз будзе яго падтрымліваць.

На думку аўтара артыкула, лёс расейскай валюты залежыць ад Пуціна. Эканоміка Расеі можа перайсці ў крытычную фазу. Працэсы, якія адбываюцца цяпер, падобныя на вялікі крызіс рубля ў 1998 і 2008 гадах.

На рынках у пятніцу адчувалася пэўная паніка ў сувязі з падзеннем рубля. У дачыненні да даляра расейская валюта страціла больш за 3%. Так, даляр на Маскоўскай біржы падаражэў да 48,6495 руб, еўра таксама адзначыўся на новым гістарычным піку - 60,2725 руб.

З пачатку года рубель у дачыненні да даляра страціў траціну свайго кошту. Ні адна іншая нацыянальная валюта не страціла больш.

Многія эксперты мяркуюць, што цяперашняе падзенне рубля нагадвае 1998 год, калі ў жніўні рубель адпусцілі ў «свабоднае падзенне». Тады, да канца 1998 года, рубель страціў тры чвэрці свайго кошту.

Адной з прычын цяперашняй «аварыі» з'яўляецца бягучы дэфіцыт даляра, паколькі многія кампаніі патрапілі пад санкцыі. У расейскіх кампаній вялікія даляравыя запазычанасці. І ім давядзецца прасіць задзейнічаць валютныя рэзервы Цэнтрабанка.

Таму расейскія валютныя рэзервы «растаюць», інфляцыя паскорылася. Калі расейцы ўбачаць, што захоўваць грошы ў банках было небяспечна, яны забяруць свае ўклады. Далейшае развіццё падзей - магчымае з'яўленне спекулянтаў на фінансавым рынку. Цяпер убачым, калі наступіць той «болевы парог» у падзенні рубля, калі Цэнтрабанк зноў умяшаецца.

Расейскі рубель паскорыў падзенне пасля пастановы Цэнтрабанка скасаваць не лімітаваныя інтэрвенцыі. 5 лістапада пераадолеў псіхалагічны ўзровень і ўпершыню ў гісторыі дасягнуў узроўню ў 45 рублёў за даляр, а 6 лістапада прабіў узровень у 46 рублёў.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках