28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таранціна здымае фільм «Ненавісная васьмёрка»

1
Таранціна здымае фільм «Ненавісная васьмёрка»

Рэжысёр Квенцін Таранціна абвясціў акторскі склад свайго новага фільма «Ненавісная васьмёрка».

Першая версія сцэнарыя карціны некалькі месяцаў таму «выцякла» ў сетку. Цягам некалькіх месяцаў рэжысёр перапрацоўваў тэкст, а цяпер ён рыхтуецца да здымак, паведамляе glavnoe.ua.

У новым таранцінаўскім вестэрне згуляюць: Сэмюэл Л. Джэксан (маёр Маркіс Уорэн), Курт Расэл (Джон Рут), Джэніфер Джэйсан Лі (Дэйзі Дамэргі), Уолтан Гагінс (Крыс Мэнікс), Дэміан Бішыр (Боб), Цім Рот (Асвальда Мабрэй) , Майкл Мэдсен (Джо Гэйдж), Брус Дэрн (генерал Сэнфард Смітэрс), а таксама Ченіг Татум, роля якога пакуль не вядомая. Па чутках, у «ненавіснай васьмёрцы» магла б зняцца Джэніфер Лоурэнс, але, мяркуючы па ўсім, перамовы з ёй поспехам не ўвянчаліся.

Пра тое, што наступным фільмам рэжысёра стане менавіта «Ненавісная васьмёрка», стала вядома напачатку года. У канцы студзеня ў сетцы апублікавалі першую версію сцэнарыя карціны. Пасля гэтага Таранціна абвясціў пра нежаданне прадаўжаць працу над фільмам.

Цяпер Таранціна дае чытаць новую версію сцэнару каму б там ні было толькі ў сваім офісе і толькі пад наглядам ахоўнікаў.

«Ненавісная васьмёрка» выйдзе ў пракат у 2015 годзе. Дакладная дата прэм'еры пакуль невядомая.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках