27 красавiка 2024, Субота, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарвардскія навукоўцы спынілі працэс старэння

15
Гарвардскія навукоўцы спынілі працэс старэння

Група навукоўцаў з Гарварда сумесна з калегамі з Універсітэта Новага Паўднёвага Уэльса заявіла, што навучыліся спыняць і паварочваць працэс старэння назад.

На гэты момант амаладзіць удалося толькі мышэй, хоць першыя навуковыя выпрабаванні на людзях ўжо пачалі праводзіцца, і вынікі могуць быць паражальнымі. Як растлумачылі навукоўцы, з дапамогай натуральных пратэінаў і малекул яны змаглі адключыць гены, якія адказваюць за старэнне, а таксама актываваць «маладыя» гены, паведамляе topkvadrat.ru.

«Мы адкрылі гены, якія кантралююць тое, як цела змагаецца з працэсам старэння, і калі іх правільна актываваць, то яны валодаюць вельмі моцным эфектам. Яны здольныя нават павярнуць назад старэнне, як мінімум, у мышэй», - заявіў кіраўнік навуковай групы прафесар Дэвід Сынклэр.

«Намі была ўведзеная ім малекула, пад назвай NMN, і цягам тыдня працэс старэння ў цягліцах цалкам спыніўся», - дадаў Сынклэр.

Са слоў навукоўца, гэты прарыў можа выкарыстоўвацца ў распрацоўцы прэпарата, які зможа аднаўляць былую маладосць клетак арганізма. Таксама ён дадаў, што эксперыменты з удзелам людзей ідуць нядаўна, аднак мяркуецца, што іх вынікі будуць ашаламляльнымі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках