28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Ва Украіне доўжыцца адкрытая вайна

Bloomberg: Ва Украіне доўжыцца адкрытая вайна

Супрацьстаянне ўзмацняецца пасля правядзення псеўдавыбараў на Данбасе, якія парушылі Менскія дамоўленасці.

Украіна вяртаецца на шлях да адкрытай вайны на Усходзе, улады Кіева і баевікі вінавацяць адзін аднаго ў новых буйных вайсковых наступах у рэгіёне. Пра гэта піша агенцтва Bloomberg (пераклад - zn.ua).

Выданне прыйшло да высновы, што працэс вяртання да адкрытай вайны пачаўся пасля галасавання ў «ДНР» і «ЛНР». Агенцтва адзначае, што супрацьстаянне нарастае менавіта пасля псеўдавыбараў, якія пацягнулі за сабой тое, што Украіна і яе хаўруснікі абвінавацілі баевікоў у падрыве Менскіх пагадненняў.

У той час як украінскія войскі прытрымліваліся плана спынення агню і заставаліся на сваіх пазіцыях, баявыя дзеянні ў рэгіёне не спыняліся. У сваю чаргу, баевікі абвінавачваюць Украіну ў тым, што яна пачала «маштабную» аперацыю.

Таксама Украіна абвінаваціла Расею ў адпраўцы войскаў у рэгіёны, што ўтрымліваюцца баявікамі. Так, прадстаўнік РНБА Украіны Андрэй Лысенка заявіў, што РФ перакінула на мяжу з Украінай блізу 60-ці адзінак бронетэхнікі. Сярод іх 50 танкаў Т-64 і 10 камандна-штабных машын без апазнавальных знакаў.

Паводле звестак штаба АТА, за мінулыя дні тэрарысты 15 разоў абстралялі ўкраінскіх вайскоўцаў у розных раёнах Данбаса.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках