28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы мэр Менска ў першы дзень працы пайшоў у басейн

27
Новы мэр Менска ў першы дзень працы пайшоў у басейн

Чыноўнік наведаў разам з віцэ-прэм'ер спарткомплекс «Трактар».

У Менску створаныя аптымальныя ўмовы для развіцця плавання як віду спорту. Пра гэта заявіў сёння журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Тозік пасля цырымоніі адкрыцця спартыўна-аздараўленчага комплексу «Трактар», паведамляе БелТА.

«Сёлета ў Менску адкрылі чатыры басейны. Апроч спартыўна-аздараўленчага комплексу «Трактар», пачалі працаваць басейны ў Фрунзенскім раёне, у БНТУ, адкрыўся Дом плавання ля Універсітэта фізічнай культуры. Мяркую, што ў Менску створаныя аптымальныя ўмовы для развіцця плавання як віду спорту. У горадзе стаіць задача развіваць сетку басейнаў, каб людзі маглі праходзіць аздараўленне. Ужо падабраныя каля 10 пляцовак для будаўніцтва басейнаў. І мы вельмі спадзяемся, што і бізнэс зацікавіцца такімі праектамі», - сказаў Анатоль Тозік.

У сваю чаргу Андрэй Шорац, якога 6 лістапада Лукашэнка прызначыў старшынёй Мінгарвыканкама, адзначыў, што новы спартыўны комплекс зробіць жыццё менчукоў больш камфортным, і выказаў надзею, што адкрыццё ў сталіцы такіх комплексаў дапаможа звесці да мінімуму колькасць наведванняў аб'ектаў аховы здароўя.

Водны комплекс з двума 25-метровымі басейнамі на чатыры і восем дарожак адкрыўся на вуліцы Даўгабродскай.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках