28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gazeta Wyborcza: Бліжэйшымі выхаднымі можа пачацца чарговы этап вайны ў Данбасе

8
Gazeta Wyborcza: Бліжэйшымі выхаднымі можа пачацца чарговы этап вайны ў Данбасе

У чацвер вечарам прэзідэнт РФ правёў тэрміновую нараду Савета нацыянальнай бяспекі краіны перад сваёй працяглай замежнай камандзіроўкай ў Кітай і Аўстралію.

Гэта можа азначаць аднаўленне Расеяй вайны ва Украіне ўжо бліжэйшымі выходнымі, піша Gazeta Wyborcza (пераклад - Цензор.нет).

«Гэтая інфармацыя (пра нарад Савета бяспекі РФ, - рэд.) не абяцае нічога добрага. Расея любіць пачынаць вайсковыя дзеянні пры адсутнасці ў краіне Пуціна. Так было ў 2008 годзе, калі пачыналася расейска-грузінская вайна, і так было некалькі раз сёлета, калі пачыналіся чарговыя фазы расейскай агрэсіі ва Украіне», - падкрэслівае выданне.

Як адзначае газета, у Крамлі ўсё яшчэ мяркуюць, што Захад можна падмануць простым трукам: «цара» няма дома, а мышы танчаць. «А калі яны завершаць свае «танцы», то Пуцін зоймецца справай - згодай ў свеце на новыя заваёвы Расеі, якая ўстае з каленяў», - гаворыцца ў артыкуле.

Паводле інфармацыі газеты, Масква ўжо цягам некалькіх тыдняў рыхтуецца да аднаўлення баявых дзеянняў у Данбасе і ў іншых рэгіёнах Украіны, сцягваючы да мяжы войскі, умацоўваючы свае падраздзяленні на ўсходзе Украіны і ствараючы з расейскіх наймітаў чатыры ўдарныя групоўкі.

«Пуцін любіць пачынаць свае кампаніі ў выходныя. Усё паказвае на тое, што так будзе і гэтым разам. Магчыма, у Данбасе зноў пачынаецца чарговы этап вялікай вайны», - заключае Gazeta Wyborcza.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках