28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швейцарскія навукоўцы стварылі прывіды

6
Швейцарскія навукоўцы стварылі прывіды

Групу добраахвотнікаў папрасілі рабіць акрэсленыя дзеянні, якія паўтараў робат за іх спінамі.

Швейцарскія навукоўцы ў лабараторных умовах стварылі прывіды, паведамляе БелТА са спасылкай на матэрыялы часопіса Current Biology.

Падчас эксперыменту групу добраахвотнікаў папрасілі рабіць акрэсленыя дзеянні, якія адначасова паўтараў робат за іх спінамі. Пры адначасовым руху добраахвотнікаў і робатаў нічога незвычайнага ўдзельнікі эксперыменту не адчулі. Аднак калі робат паўтараў рухі са спазненнем, людзі заявілі, што адчуваюць прысутнасць побач нябачнай істоты. Некаторыя з іх папрасілі спыніць даследаванне.

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што запаволеныя маніпуляцыі робата выклікалі змены ва участках чалавечага мозгу, якія адказваюць за самасвядомасць, рух і адчуванне ўласнага месца ў прасторы. Як адзначаюць нейрафізіёлагі, аналагічныя змены ва ўчастках мозгу фіксаваліся ў пацыентаў з захворваннямі нервовай сістэмы, якія распавядалі пра свае сустрэчы з прывідамі.

Навукоўцы патлумачылі, што праз змяненні ва ўчастках мозгу ўдзельнікам эксперыменту было складана вызначыць размяшчэнне свайго цела ў прасторы, менавіта таму ім здавалася, што побач прысутнічае прывід.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках