28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Орбан раптоўна змяніў меркаванне пра санкцыі супраць Расеі

10
Орбан раптоўна змяніў меркаванне пра санкцыі супраць Расеі

Прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан мяркуе, што дзеянні Захаду ў дачыненні да Расеі за яе палітыку ва Украіне з'яўляюцца цалкам апраўданымі.

Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мюнхене, паведамляе Укрінфарм.

З ягоных слоў цяпер «не існуе альтэрнатывы палітыцы санкцыяў, якую праводзяць краіны ЕЗ і NATO».

Аднак Орбан адзначыў, што санкцыі супраць РФ негатыўна ўплываюць на эканоміку Вугоршчыны.

Ён заклікаў Еўразвяз кампенсаваць страты краінам, якія адчуваюць на сабе наступствы санкцый супраць РФ, але застаюцца лаяльнымі да гэтай палітыкі.

Орбан таксама адзначыў, што Вугоршчына кіруецца за палітыкай Нямеччыны ў пытаннях рэакцыі на украінска-расейскі канфлікт.

«Стала відавочна, што Вугоршчына робіць правільныя рэчы, калі яна кіруецца пазіцыяй Нямеччыны... у тым ліку і калі справа даходзіць да украінска-расейскага крызісу і санкцый супраць Расеі», - адзначыў ён.

Раней вугорскі прэм'ер меў дыяметральна супрацьлеглае меркаванне што да санкцыяў супраць Расеі, назваўшы іх «бессэнсоўнымі».

«Палітыка санкцый, якую ужыў Захад, якая стала неабходным следствам дзеянняў расейцаў, прычыняе больш шкоды нам, чым Расеі. У палітыцы гэта называецца «падстрэліць сябе ў нагу», - заяўляў Орбан некалькі месяцаў таму.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках